палац у Дзятлаве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Зьдзецеле. Знаходзіцца на заходняй ускраіне места, на левым беразе ракі Зьдзецелкі[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў | |
Палац Радзівілаў, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Зьдзецел |
Каардынаты | 53°27′36.62″ пн. ш. 25°23′36.87″ у. д. |
Архітэктурны стыль | Ракако |
Заснавальнік | Мікалай Фаўстын Радзівіл |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў | |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з мураванага палаца (захаваўся), пэйзажнага парку з круглым вадаёмам і творамі архітэктуры малых формаў (масткі, павільёны), які з усходу паўкальцом агінаў палац. Гаспадарчыя пабудовы разьмяшчаліся пры ўезьдзе ў сядзібу з поўдня.
Мураваны палац у Зьдзецеле збудавалі ў 1751 годзе на сродкі Мікалая Фаўстына Радзівіла. У канцы XVIII ст. комплекс перайшоў у валоданьне Солтанаў, якія заклалі тут пэйзажны парк.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1836 годзе ўлады Расейскай імпэрыі сэквэстравалі сядзібу ў Солтанаў, а ў другой палове XIX ст. часткова зруйнавалі палац дзеля разьмяшчэньня ў ім кашараў кавалерыйскіх часьцінаў.
У пачатку XX ст. у будынку палаца месьцілася школа.
За савецкім часам у палацы разьмяшчаўся раённы шпіталь.
Палац — помнік архітэктуры барока. Ад пачатку гэта быў накрыты высокім вальмавым дахам 2-павярховы прастакутны ў пляне аб’ём з двума кутнімі вежападобнымі алькежамі на высокім цокальным паверсе, накрытымі ўвагнутымі шатрамі з заломамі (не захаваліся). Цэнтар кампазыцыі падкрэсьліваецца на фасадах рызалітамі: на дваровым глыбокім 4-восевым, на галоўным роўным 3-восевым, завершаным крывалінейным франтонам. У тымпане франтона месьціцца гербавы картуш князёў Радзівілаў. Рызаліт падзяляецца чатырма пілястрамі, паміж якімі на другім паверсе разьмяшчаюцца аркавыя нішы з ракавінамі ў завяршэньні. Пэрымэтрам будынка праходзяць прафіляваныя міжпаверхавы і завяршальны карнізы. Фасады рытмічна падзяляюцца роўнымі канелаванымі пілястрамі. Прастакутныя аконныя праёмы дэкаруюцца паўцыркульнымі аркамі, сандрыкамі хвалістых і ламаных абрысаў. У дэкаратыўным аздабленьні фасадаў выкарыстоўваецца лепка ў стылі ракако: расьлінны арнамэнт, гірлянды, мэдальёны. Вуглы будынка ўмацоўваюцца контрфорсамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.