Палавы дымарфізм (ад стар.-грэц. δι- — «два», па-старажытнагрэцку: μορφή — «форма») — анатамічныя адрозненьні паміж самцамі і самкамі аднаго і таго ж біялягічнага віду, ня ўлічваючы палавых органаў. Палавы дымарфізм можа выяўляцца ў розных фізычных прыкметах, напрыклад:

  • Памер. У сысуноў і многіх відаў птушак самцы больш буйныя і цяжкія за самак. У земнаводных і суставаногіх самкі, як правіла, буйнейшыя за самцоў.
  • Валасяное покрыва. Барада ў мужчын, грыва ў ільвоў або бабуінаў.
  • Афарбоўка. Колер апярэньня ў птушак, асабліва ў качыных.
  • Скура. Характэрныя нарасты або дадатковыя ўтварэньні, такія як рогі ў аленевых, грабеньчык у пеўняў.
  • Зубы. Біўні ў самцоў індыйскага слана, больш буйныя іклы ў самцоў маржоў і дзікоў.
Thumb
Самка (зьлева) і самец фазанаў

Некаторыя жывёлы, першым чынам рыбы дэманструюць палавы дымарфізм толькі падчас спарваньня. Паводле адной з тэорыяў, палавы дымарфізм выяўлены тым больш, чым больш рознымі зьяўляюцца ўклады абодвух полаў у догляд за нашчадствам. Таксама ён зьяўляецца паказчыкам узроўню палігаміі.

Глядзіце таксама

  • Палавы адбор
  • Дымарфізм
  • Палімарфізм
  • Гермафрадытызм

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.