Пагост (вадасховішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пагост — вадасховішча ў Беларусі, у басэйне ракі Бобрыка 1-га. Знаходзіцца ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 22 км на паўночны ўсход ад Пінску. Плошча 16,2 км². Найбольшая глыбіня 9,9 м. Даўжыня 6,1 км. Найбольшая шырыня 4,1 км. Даўжыня берагавой лініі 16,2 км. Аб’ём вады 54,48 млн м³. Плошча вадазбору 710 км²[1].
Вадасховішча
Пагост
| |||||||||||||||||||||
Месцазнаходжаньне Пагост
Пагост |
На паўднёва-ўсходнім беразе вадасховішча стаіць гістарычнае мястэчка Пагост Загародзкі.
Дно — пясок. Ваганьні ўзроўню вады на працягу году — 2—3 м. Замярзае прыкладна ў сьнежні, таўшчыня лёду — 40—60 см. Напаўняецца з ракі Бобрыка 1-га каналам даўжынёй 8,5 км з выкарыстаньнем шлюзаў-рэгулятараў. Былое возера каля вёскі Пагосту Загародзкага абгароджваецца дамбай-плацінай з вадаспускам даўжынёй 16,2 км.
Вадасховішча збудавалі ў 1976 годзе з мэтай арашэньня зямель гаспадаркі «Парахонск» і дзеля забесьпячэньня вадой рыбаводнай гаспадаркі «Палесьсе». Месца адпачынку, летняй і зімовай лоўлі рыбы.
На беразе разьмяшчаюцца вёскі Навадворскага і Загародзкага сельскіх саветаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.