Ота Шміт
савецкі геафізык, палярны дасьледнік From Wikipedia, the free encyclopedia
О́та Ю́льевіч Шміт (30 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1891, Магілёў — 7 верасьня 1956) — савецкі матэматык, астраном, дасьледнік Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР з 1935 году (сябра Ўкраінскай Акадэміі навук з 1934, сябра-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюзу (1937). Заснавальнік і загаднік катэдры вышэйшай альгебры (1929—1949) фізыка-матэматычнага факультэту / мэханіка-матэматычнага факультэту МДУ. У 1930-1934 гадох кіраваў знакамітымі арктычнымі экспэдыцыямі на ледакольных параходах «Георгий Седов», «Александр Сибиряков» і «Челюскин». Распрацоўваў космаганічную гіпотэзу ўтварэньня целаў Сонечнай сыстэмы ў выніку кандэнсацыі калясонечнага газава-пылавага воблаку.
Аўтар працаў з вышэйшай альгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (1924—1942).
Біяграфія
Продкі Ота Шміта па мячы паходзяць зь немцаў-каляністаў, якія перабраліся ў Латвію у другой палове XVIII стагодзьдзя, а па кудзелі — латышы з суседняга хутара.
З 28 лютага 1939 году да 24 сакавіка 1942 году быў віцэ-прэзыдэнтам АН СССР.
Меў сына Сігурда (нар. у 1922), савецкага і расейскага гісторыка.
Ушанаваньне імя

- Першы савецкі навуковы ледакол, спушчаны на ваду ў 1979 годзе, меў назву «Ота Шміт»
- У Ліпецку, Адэсе, Казані, Гелянджыку, Днепрапятроўску, Ніжнім Ноўгарадзе, Віньніцы, Мурманску ёсьць вуліцы названыя ў гонар вучонага, у родным горадзе Шміта — Магілёве — праспэкт.
- У 1995 годзе Расейскай акадэміяй навук зацьверджаная прэмія О. Ю. Шміта за выбітныя працы ў галіне дасьледаваньня і засваеньня Арктыкі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.