Опіюм
высахлы на паветры млечны сок з надрэзаў на нясьпелых макаўках опійнага маку From Wikipedia, the free encyclopedia
Опій (опіюм, грэц. ὄπιον — макавы сок) — высахлы на паветры млечны сок з надрэзаў на нясьпелых макаўках опійнага маку.

Ёсьць моцным дурманам, што зьмяшчае каля 20 алькалёідаў, у тым ліку кадэін, марфін і наркатын. Утрымлівае да 10% марфіну, што больш за іншыя алькалёіды ўзьдзейнічае на арганізм. Ужываньне вядзе да нарказалежнасьці. Такія опійныя прэпараты як гідрахлярыд марфіну выкарыстоўваюць у якасьці моцнага абязбольвальніка пры злаякасных пухлінах і нырачных коліках, а кадэін — супраць кашлю[1]. Працягласьць жыцьця опійных наркаманаў складае 5—7 гадоў[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.