Нікалё Тартальля

італьянскі матэматык, інжынэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікалё Тартальля

Нікалё Фантана Тартальля (па-італьянску: Niccolò Fontana Tartaglia, 1499, Брэшыя1557, Вэнэцыя) — італьянскі матэматык.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Нікалё Тартальля
Niccolò Tartaglia
Thumb
Дата нараджэньня каля 1499[1]
Месца нараджэньня Брэшыя
Дата сьмерці 13 сьнежня 1557[1][2]
Месца сьмерці Вэнэцыя
Занятак матэматык, інжынэр
Навуковая сфэра матэматыка
Псэўданімы Tartaglia[3]
Вучні Giovanni Antonio Rusconi[d][4], Giambattista Benedetti[d][4] і Астыліё Рыччы[d]
Бацька Micheletto Fontana[d][5]
Закрыць

Біяграфія

Thumb
General trattato de' numeri et misure, 1556

Нарадзіўся ў Брэшыі. Сапраўднае прозвішча — Фантана. Бацьку свайго ён зваў па імені Мікелета. У 1512 годзе, падчас узяцьця Брэшыі французамі, калі ён з маці ратаваўся ў саборы, ён атрымаў рану ў ніжнюю частку твару, з гэтай прычыны ягонае вымаўленьне стала няправільным. Таму таварышы празвалі яго «тартальля» (італ. tartaglia), што перакладаецца як «заіка». Мянушка зь цягам часу зрабілася ягоным прозьвішчам.

У 14 гадоў ён быў аддадзены ў навучаньне да пісара, але з таго, што ягоная маці не магла выплочваць грошы настаўніку, Тартальля павінен быў спыніць вучэньне ў самым пачатку. Валодаючы вялікай настойлівасьцю й цярпеньнем, ён навучыўся чытаць сам. Заахвоціўся да матэматыкі, дасягнуўшы таго, што стаў сам выкладаць іншым і пасьля стаў вядомым матэматыкам свайго часу. Выкладаў у Вэроне, Брэшыі й Вэнэцыі.

Літаратура

А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава. «Даведнік па вышэйшай матэматыцы». — Мн.: «ТетраСистемс», 207. — 551 с.

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.