Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Новае Места — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, разьмешчаная на вялікім ўзгорку. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасьці былі комплекс архірэйскага падвор’я з Пакроўскай царквой, Менскі тэатар, Лютэранская кірха, Віленскі вакзал, Харальная сынагога і Чырвоны Касьцёл.
На поўнач ад Новага Места пачынаецца Высокі Рынак, на паўночны ўсход — Валокі Полацкія, на паўднёвы ўсход — Стромкі Бераг, на поўдзень — Кашары, на паўднёвы захад — Ляхаўка, на захад — Уборкі.
У XIX ст. Менск пачаў рэгулярна забудоўвацца ў адпаведнасьці з пэрспэктыўным плянам. Новыя вуліцы былі прайшлі на поўдзень ад Высокага Рынку. Праз усю паўднёвую частку Менску пралягла вуліца Захараўская (цяпер праспэкт Незалежнасьці). У сярэдзіне XIX ст. пачалі забудоўвацца мураванымі дамамі вуліцы Падгорная (К. Маркса), Магазынная (Кірава), Шпітальная (Фрунзэ) і іншыя. На месцы цяперашняга Аляксандраўскага сквэру ў пачатку XIX ст. узьнік гандлёвы пляц. Яго і ўвесь гэты раён назвалі Новым Местам. Паступова тут пачаў утварацца новы мескі цэнтар Менску.
У пачатку ХХ ст. Новае Места ўваходзіла ў першую паліцэйскую частку места.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Валадарскага вуліца | Лошыцкая вуліца | Серпухаўская вуліца (1866—1922) |
Камсамольская вуліца | Фэліцыянаўская вуліца | Багадзельная вуліца (1866—1922) |
Карла Маркса вуліца | Падгорная вуліца | Базарная вуліца (1866—1881) |
Кастрычніцкая плошча | Новае Места пляц Навамескі пляц | Цэнтральная плошча (?—1984) |
Кірава вуліца | Магазынная вуліца | Унівэрсытэцкая вуліца (?—1934) |
Леніна вуліца | Францішканская вуліца | Губэрнатарская вуліца (1866—1922) Ленінская вуліца (1922—1945) |
Незалежнасьці праспэкт | Захараўская вуліца | Адама Міцкевіча вуліца (8.08.1919—11.07.1920)[1] Савецкая вуліца (1922[2]—1952, частка) Пушкінская вуліца (частка, да 1952) Галоўная вуліца (ням. Hauptstraße, 1941—25.03.1944) 25 сакавіка вуліца[2] (25.03.1944—27.07.1944) Сталіна праспэкт (1952—1961) Ленінскі праспэкт (1961—1991) Францішка Скарыны праспэкт (1991—2005) |
Сьвярдлова вуліца | Ігуменская вуліца | Каломенская вуліца (1866—1919) |
Чырвонаармейская вуліца | Кашарская вуліца | Батальённая вуліца (1866—1882) Скобелеўская вуліца (1882—1919) |
Энгельса вуліца | Дамініканская вуліца | Петрапаўлаўская вуліца (1866—1922) |
Янкі Купалы вуліца | Траецкая вуліца (частка) Ягораўская вуліца (частка) Набярэжная вуліца (частка) | Паліцэйская вуліца (частка, 1866—1919) Пралетарская вуліца (частка) Кастрычніцкая вуліца (1919—1948) Івана Луцкевіча вуліца (частка, 1941—1944) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.