Нерунгры
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нерунгры (па-расейску: Нерюнгри, па-якуцку: Нүөрүҥгүрү, па-эвенкійску: Ньируунгра) — места ў Рэспубліцы Саха (Якуція) Расейскай Фэдэрацыі, цэнтар Нерунгрынскага ўлусу (раёну). Разьмешчанае на адлегласьці ад Якуцку: наземным шліхам 818 км, паветраным 670 км. Чыгуначная станцыі «Нерунгры пасажырская» і «Вугальная». Аэрапорт. Насельніцтва на 2023 год — 53 526 чал.
Заснаванае ў 1952 годзе ў вусьці ракі Нерунгры (мяркуецца што па-эвенкійску азначае — «рака харыюсаў»), як месца дысьлякацыі Нерунгрынскай геалягічнай партыі, ад 6 лістапада 1975 г. места. Знаходзіцца на правым беразе ракі Чульману, за 70 км ад упадзеньня яе ў Цімптон, правы прыток ракі Алдану.
Існуюць Нерунгрынская ДРЭС, узбагачальная фабрыка па вытворчасьці канцэнтрату каксаўнога вугалю, рамонтна-мэханічны завод, птушкафабрыка. Ёсьць музэй, тэатар актора і лялькі, праваслаўныя храмы, Тэхнічны інстытут, Цэнтар культуры і духоўнасьці імя А. С. Пушкіна, рэспубліканскія цэнтры рэабілітацыі. Працуюць дзіцячая музычная харавая школа «Салавейка», ансамбль «Северяночка», маюцца крыты стадыён ды каток, горналыжная база.
Нерунгры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Населены пункт/Расея}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.