From Wikipedia, the free encyclopedia
Дадзены артыкул выяўляе дэмаграфічныя асаблівасьці насельніцтва Славаччыны, уключаючы шчыльнасьць насельніцтва, яго этнічны склад, узровень адукацыі, здароўя, эканамічны стан, рэлігійныя веравызнаньні і іншыя аспэкты.
Большасьць 5,4-мільённага насельніцтва Славаччыны складаецца са славакаў (85,5%). Вугорцы зьяўляюцца буйнейшай этнічнай меншасьцю (9,7%), расьсяленьне якіх прыпадае на паўднёвыя і ўсходнія рэгіёны краіны. Іншыя этнічныя групы ўключаюць цыганаў (1,7%), чэхаў, русінаў, украінцаў, немцаў, палякаў, сэрбаў і габрэяў (каля 2300 чалавек).
Вылічэньні дзьвюх міжнародных арганізацыяў (ААН і Сусьветны банк) і афіцыйнага славацкага статыстычнага цэнтру прадстаўляюць лічбавыя паказчыкі па этнічных групах, якія рэдка знаходзяць паразуменьне ў іншых статыстычных арганізацыях. Паводле іншых паказчыкаў, лічба цыганскага насельніцтва (па розных прычынах) вагаецца ад 1% да 10% усяго насельніцтва, што, у такім выпадку, зьмяншае працэнтную лічбу славакаў і вугорцаў.
Славацкая канстытуцыя гарантуе свабоду веравызнаньня. Большасьць грамадзянаў Славаччыны вызнаюць каталіцтва; другая па велічыні група лічыць сябе атэістамі (13%). Каля 6,9% насельніцтва вызнаюць пратэстантызм і 0,9% — праваслаўе. У Славаччыне пражывае каля 5000 мусульманаў.
Нягледзячы на сучасную эўрапейскую эканоміку і мадэрновае грамадзтва, Славаччына мае вельмі значны сельскі элемэнт. Каля 45% славакаў жывуць у вёсках зь менш за 5000 жыхарамі, і 14% зь менш за 1000.
Наступныя дэмаграфічныя зьвесткі ўзятыя з вынікаў Статыстычнага цэнтру Рэспублікі Славаччына.
15,7% (мужчынаў 439 331; жанчынаў 419 123)
71,7% (мужчынаў 1 954 798; жанчынаў 1 966 611)
12,6% (мужчынаў 258 157; жанчынаў 432 286)
агулам: 37,3 гадоў; мужчыны: 35,7 гадоў, жанчыны: 38,9 гадоў (перапіс 2010)
0,157% (перапіс 2010)
11 326 нараджэньняў/1000 чалавек (2009)
9755 сьмерцяў/1000 чалавек (2008)
0,8 мігрантаў/1000 чалавек (2008)
1,05 мужч./жанч.
1,05 мужч./жанч.
0,99 мужч./жанч.
0,6 мужч./жанч.
0,945 мужч./жанч. (перапіс 2006)
74,73 гадоў
70,76 гадоў
78,89 гадоў (перапіс 2006)
1,33 народж. дзіц./жанчына (перапіс 2008)
Славакі (85,5%), вугорцы (9,7%), цыгане (1,7%), чэхі (0,8%), іншыя (2%) (пераважна мараўскага, сылескага, русінскага, сэрбскага, украінскага, нямецкага, польскага, харвацкага, турэцкага і віетнамскага паходжаньня).
Каталікі (69%), атэісты (13%), пратэстанты (6,9%), грэка-каталікі (4,1%), праваслаўныя (0,9%), рэфарматы (2,04%), іншыя (6,37%) (перапіс 2004).
славацкая (афіцыйная), вугорская, цыганская, Русінская, нямецкая і польская.
ад васьмігадовага ўзросту могуць чытаць і пісаць:
99,6%
99,7%
99,6%
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.