беларускі мовазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Рама́навіч Су́днік (21 лістапада 1910, вёска Пяцюлева, цяпер у Полацкім раёне Віцебскай вобласьці — 19 сьнежня 1995) — беларускі мовазнаўца. Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1970), кандыдат філялягічных навук (1954). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1980).
Міхаіл Суднік | |
Дата нараджэньня | 21 лістапада 1910 або 1910[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Пяцюлева |
Дата сьмерці | 19 сьнежня 1995 або 1995[1] |
Месца вучобы | Менскі пэдагагічны інстытут |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | філялёгія |
Месца працы | Акадэмія навук Беларусі |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d][2] (1954) і сябра-карэспандэнт АН БССР[d][2] (1970) |
Узнагароды | |
Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1938). У 1944—1952 — навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1952—1957 загаднік сэктара Інстытуту мовазнаўства АН БССР, у 1957—1983 дырэктар, адначасова з 1975 г. загаднік сэктару лексыкалёгіі і лексыкаграфіі, старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 дарадца пры дырэкцыі Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.
Асноўныя напрамкі дасьледаваньняў — беларуская лексыкалёгія і лексыкаграфія, артаграфія, тэрміналёгія, анамастыка. Адзін з аўтараў «Расейска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-расейскага слоўніка» (1962), «Артаграфічнага слоўніка» (5-е выд., 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (тт. 1—5, 1977—1983). Старшыня Беларускага (1959—1985) і сябра Міжнароднага (з 1973) камітэтаў славістаў.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, манаграфіі.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), мэдалямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.