From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл (Міхайла) Васільевіч Ламаносаў (19 лістапада [ст. ст. 8 лістапада] 1711, вёска Мішанінская, Расейскае царства — 4 (15) красавіка 1765, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі навуковец-прыродазнавец, энцыкляпэдыст, хімік і фізык; увайшоў у навуку як першы хімік, які даў вызначэньне фізычнай хіміі, вельмі блізкае да сучаснага, і перадвызначыў шырокую праграму фізыка-хімічных дасьледаваньняў[9][10]; ягоная малекулярна-кінэтычная тэорыя цеплыні шмат у чым апярэдзіла сучаснае ўяўленьне пра будову матэрыі — шматлікія фундамэнтальныя законы, у ліку якіх адзін з пачаткаў тэрмадынамікі[11]; заклаў асновы навукі пра шкло. Астраном, прыборабудаўнік, географ, мэталюрг, геоляг, паэт, зацьвердзіў падставы сучаснай расейскай літаратурнага мовы, мастак, гісторык, прыхільнік разьвіцьця расейскай асьветы, навукі й эканомікі. Распрацаваў праект Маскоўскага ўнівэрсытэту, пасьля названага ў ягоны гонар. Адкрыў наяўнасьць атмасфэры ў плянэты Вэнэры. Сапраўдны чалец Акадэміі навук і мастацтваў (ад’юнкт фізычнай клясы з 1742 году, прафэсар хіміі з 1745 году).
Міхаіл Ламаносаў | |
па-расейску: Михаил Васильевич Ломоносов | |
Дата нараджэньня | 8 (19) лістапада 1711[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 (15) красавіка 1765[1][2] (53 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | астраном, геоляг, фізык, хімік, мовазнавец, паэт, пісьменьнік, гісторык, філёзаф, вынаходнік, мастак-мазаічыст, географ, прафэсар унівэрсытэту, матэматык, палітык, маляр, навуковец, перакладнік |
Навуковая сфэра | хімія, фізыка, мінэралёгія, гісторыя, філялёгія, астраномія |
Месца працы | Акадэмія навук і мастацтваў |
Сябра ў | Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Расейская акадэмія навук, Пецярбурская акадэмія навук[d] і Імпэратарская акадэмія мастацтваў[d] |
Навуковы кіраўнік | Хрысціян Вольф[d][7] |
Вучні | Stepan Rumovsky[d][7] |
Бацька | Vasily Dorofeyevich Lomonosov[d][8] |
Маці | Elena Ivanovna Sivkova[d][8] |
Дзеці | Алена Міхайлаўна Ламаносава[d][8] |
Подпіс | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.