беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Каля́дка (нарадзіўся 21 лістапада 1988 году) — беларускі футбаліст, паўабронца наваполацкага «Нафтану».
Міхаіл Калядка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 лістапада 1988[1] (35 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 74 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Нафтан | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005 | Менск-2 | 3 (0) |
2006—2007 | Менск | 17 (1) |
2008 | Камунальнік[d] | 23 (4) |
2009 | Баранавічы | 24 (15) |
2010 | Гомель | 29 (4) |
2011 | Гарадзея | 27 (9) |
2012 | Алімпія Эльблёнг[d] | 10 (1) |
2012 | Гарадзея | 4 (0) |
2013 | Дынама Берасьце | 4 (0) |
2013—2014 | Рэчыца-2014 | 44 (21) |
2015—2017 | Гарадзея | 56 (2) |
2017—2018 | Атлянтас | 22 (1) |
2018 | Каўна Жальгірыс | 8 (0) |
2019 | Славія Мазыр | 2 (0) |
2019—2021 | Крумкачы | 70 (8) |
2022—2023 | Белшына | 48 (3) |
2024— | Нафтан | 22 (0) |
Зборныя | ||
2006 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Выхаванец менскай ДЮСШ «Зьмена». Пачынаў кар’еру ў аднайменным клюбе, які пазьней пераўтвораны ў клюб «Менск». У 2008—2009 гадах гуляў у арэндзе ў клюбах Першай лігі, у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў» стаў найлепшым бамбардзірам турніру. У 2010 годзе гуляў за «Гомель», пасьля — за «Гарадзею». У першай палове 2012 году гуляў у Польшчы за клюб «Алімпія» з Эльблёнгу, які ачольваў беларускі спэцыяліст Алег Радушка. У сакавіку 2013 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама», але ў жніўні 2013 году пакінуў берасьцейскі клюб і далучыўся да «Ведрычу-97»[3], дзе хутка замацаваўся ў асноўным складзе. У сакавіку 2014 году падпісаў новы кантракт з рэчыцкім клюбам, які зьмяніў назву на «Рэчыца-2014»[4]. З 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў cэзоне 2014 году.
У студзені 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[5], але ў выніку ў лютым 2015 году зноў стаў гульцом «Гарадзеі»[6]. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны cэзон[7]. Пачатак cэзону 2016 году прапусьціў праз траўмы, пасьля вярнуў месца ў асноўным складзе. У студзені 2017 году яшчэ на год падоўжыў кантракт з «цукровымі»[8]. Аднак, у першай палове cэзону 2017 году ня меў трывалага месца ў аснове, і ў ліпені 2017 году перайшоў у летувіскі клюб «Атлянтас» з Клайпеды[9]. У ліпені 2018 году перабраўся ў іншы клюб зь Летувы — «Каўна Жальгірыс»[10], які пакінуў па заканчэньні cэзону 2018 году[11].
З студзеня 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[12]. Аднак, у ня здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе, згуляўшы за яе ў двух матчах. Таксама выступаў за дубль. У ліпені 2019 году пакінуў мазырскі клюб[13]. У жніўні 2019 году ўзмцоніў склад менскага НФК[14], дзе замацаваўся ў першым складзе. Заставаўся гульцом першай адзінаццаткі і ў cэзоне 2020 году, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[15].
З студзеня 2022 году трэнаваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым склаў з клюбам працоўную ўгоду[16]. У студзені 2024 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[17][18].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гарадзея | 2015 | Першая ліга | 26 | 1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 22 | 1 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.