Remove ads
каталіцкі сьвятар усходняга абраду From Wikipedia, the free encyclopedia
Міха́сь Маска́лік (18 сакавіка 1903, Гарадзея — 25 верасьня 1965, Гільдэсгайм, Нямеччына) — каталіцкі сьвятар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч у Заходняй Нямеччыне, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 стагодзьдзя, душпастыр і пэдагог. Доктар філялёгіі (1959).
Міхась Маскалік | |
Адукацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 сакавіка 1903 |
Памёр | 25 верасьня 1965 (62 гады) |
З 1927 па 1931 навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце імя Стэфана Баторыя. Зьехаў у Бэрлін на студыі ў нямецкай Тэхнічнай школе разам з Анатолем Шкуткам. Але праз 2 гады пакінуў палітэхніку і зьехаў у Мюнхэн студыяваць тэалёгію, атрымаўшы стыпэндыю ад мітрапаліта А. Шаптыцкага[1]. У 1933 заснаваў «Саюз беларускіх студэнтаў у Нямеччыне». Скончыў калегіюм Сьв. Андрэя ў Мюнхэне ў 1938, дзе вывучаў філязофію і тэалёгію.
Высьвячаны на сьвятара 17 ліпеня 1938. На кароткі час вярнуўся ў Вільню, дзе ў касьцёле сьв. Мікалая адслужыў першую сьв. Літургію.
Напярэдадні Другой сусьветнай вайны вярнуўся ў Нямеччыну. У гады вайны выконваў сьвятарскія абавязкі сярод беларускіх і ўкраінскіх ваеннапалонных польскай арміі ў Баварыі. У выніку непаразуменьня ў 1943 г. быў арыштаваны, некалькі месяцаў правёў у канцлягеры Заксэнхаўзэн. Вызвалены дзякуючы намаганьням Папскай місіі ў Нямеччыне. Кароткі час працаваў пры Візытатуры ў Бэрліне. Пазьней праводзіў душпастырскую дзейнасьць у г. Гільдэсгайм.
У пасьляваенны час стала пасяліўся ў г. Госьляр. Ініцыятар заснаваньня і кіраўнік Беларускай харытатыўнай службы, якая дапамагала беларускім і ўкраінскім бежанцам у Нямеччыне. Праводзіў душпастырскую дзейнасьць у парафіях Радэрборн, Аснабрук і Гільдэсгайм.
У 1959 у Мюнхэнскім унівэрсытэце абараніў доктарскую дысэртацыю па беларускай літаратуры: «Янка Купала — пясьняр беларускага народу» (Janka Kupala. Der Saenger des weissruthenischen Volkstum. München. 1961) была выдадзена на нямецкай мове ў 1961 як манаграфія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.