From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхайлаўская брама (па-славацку: Michalská brána) — адзіная брама, якія захаваліся зь Сярэднявечча ў Браціславе і зьяўляюцца адным з найстарэйшых будынкаў гораду. Яна пабудавана прыкладна ў 1300 годзе і ўяўляе сабою вежу з варотамі ля падножжа. Брама зазнала рэканструкцыю ў стылі барока ў 1758 годзе, калі на вяршыні зьявілася статуя сьвятога Міхаіла і дракон. Першая пісьмовая згадка ў 1411 годзе. Брама мела пад’ёмны мост і роў. Уваход быў закрыты герсай і драўлянымі дзьвярамі. Вежа была разбураная ў 1529—1534, затым у 1753—1758 гадах перабудавана на сучасны лад. Вышыня вежы складае 51 м.
У вежы разьмешчана экспазыцыя зброі Гарадзкога музэю Браціславы, дзе наведвальнікі могуць азнаёміцца з гісторыяй умацаваньняў гораду, іх рэканструкцыяй і канчатковым зьнішчэньнем ў XVIII стагодзьдзі, калі крэпасныя сьцены сталі замінаць росту гораду. На шостым паверсе вежы ёсьць балькон, адкуль адкрываецца цудоўны краявід на Стары горад, замак, і найбліжэйшыя раёны.
Міхайлаўская брама — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.