From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінейка (Мініка, Мінка), Менейка (Меніка, Менка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Minnico | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Minno + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мініка, Менейка, Меніка, Мінка, Менка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мінейка» |
Мініка, Мінка, Меніка або Мэнэка (Minnico, Minco, Meniko, Meneke[1], Menneke[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5].
Адпаведнасьць імя Мінейка германскаму імю Minnico, якое ўпамінаецца яшчэ ў VIII стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Menko[7].
У Прусіі бытавала імя Мінека (Меніка): Menike (1353 год)[8], Mineko (1370 год)[9], Mineke (1386 год)[9], Myneke (1389 год)[9]. У 1633 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Martinus Menke, Regiomontanus Borussus[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Минеико… люди[11], чоловека… Минеика[12] (1440—1492 гады); homines… Ivan Myenyko (23 лістапада 1470 году)[13]; конюхов… Менеика Правиловича (1514 год)[14]; Иванъ Григорьевичъ Менковичъ з Менкевичъ… Богушъ Менкевичъ з Менкевичъ… Гараинъ Менковичъ… Хома Менкевичъ (1567 год)[15]; wies Minikowicze. Tum Minikowicz, syn jego Wojciech… Czep Minikowicz, syn jego Piotr (30 сьнежня 1598 году)[16]; sioło Medziaty… Jakub Minka (8 лістапада 1610 году)[17]; Adam Mineyko… Lukasz Jakubowicz Mineyko na miejscu Jakuba Mineyka[18], Hrehory Minikowicz… Józef Minichowicz… Piotr Minikowicz[19] (1667 год); Józef Minichowicz… Piotr Minikowicz (1690 год)[20]; Bernardus Minkiewicz (1701 год)[21].
Мінейкі — парафіяне царквы ў Грушцы (Рэчыччына) на 1857 год[23].
Мінэйкі (Minejko) — прыгонныя зь вёскі Міхалоўкі (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[24].
Мінэйкі (Minejko) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Кабыльніку[25].
Мініковічы (Minikowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Лынтупаў[26].
Мінейкі гербу Газдава — літоўскі шляхецкі род.
Каля Гальшанаў існавала сяло Мінейкі[27]. На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Мінейкішкі, на гістарычнай Берасьцейшчыне — Мінкі, у ваколіцах Карастышава — Мінэйкі (упамінаецца ў 1545 годзе, тады ж даецца варыянт назвы Mineykowicze)[27].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.