From Wikipedia, the free encyclopedia
Музэй ABBA (па-швэдзку: Abbamuseet, па-ангельску: ABBA the Museum) — прыватная пастаянная выстава, прысьвечаная сусьветнавядомаму швэдзкаму поп-гурту ABBA. Разьмешчаны на высьпе Юргордэн у цэнтры Стакгольму.
Музэй ABBA | |
Abbamuseet | |
Уваход у Музэй ABBA і Swedish Music Hall of Fame | |
Месцазнаходжаньне | Стакгольм, Швэцыя |
---|---|
Адрас | Djurgårdsvägen 68 |
Створаны | 7 траўня 2013 |
Адкрыты | 7 траўня 2013 |
Геаграфічныя каардынаты | 59°19′30″ пн. ш. 18°5′47″ у. д. |
Музэй ABBA | |
Афіцыйны сайт |
Нягледзячы на назву, фармальна не зьяўляецца музэям, паколькі не зьмяшчае калекцыяў, не праводзіць дасьледваньні і зьяўляецца камэрцыйнай установай. Таксама не зьяўляецца сябрам Аб’яднаньня дзяржаўных музэяў Швэцыі[1].
Праект музэю ABBA зьявіўся ў 2006 годзе і быў распачаты Эвай Вігенгайм і Ўльфам Вэстманам. Але яны пакінулі праект, і выстава спачатку была паказана за мяжой (у студзені 2010 году ў Лёндане, потым у Мэльбурне і Сыднэі, а таксама ў Вугоршчыне й Чэхіі). Толькі 7 траўня 2013 году выстава адкрылася ў Стакгольме. За першыя 16 месяцаў існаваньня яе наведалі паўмільёну чалавек[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.