музэй у Стакгольме (Швэцыя) From Wikipedia, the free encyclopedia
Музэй Нобэля (па-швэдзку: Nobelmuseet, па-ангельску: Nobel Museum) — музэй, прысьвечаны Нобэлеўскай прэміі й яе ляўрэатам, разьмешчаны ў будынку біржы на пляцы Стурторгет у Старым горадзе Стакгольму. Музэй быў адкрыты ў 2001 годзе, з нагоды стагодзьдзя з часу заснаваньня прэміі. Дырэктарам музэю з 2010 г. зьяўляецца Уляў Амэлін.
Музэй Нобэля | |
Nobelmuseet | |
Уваход у музэй з боку Стурторгет | |
Месцазнаходжаньне | Стакгольм, Швэцыя |
---|---|
Адрас | Stortorget 2 Stockholm, Sweden |
Тэматыка калекцыі | Нобэлеўская прэмія й яе ляўрэаты |
Створаны | 2001 г. |
Адкрыты | 2001 |
Дырэктар | Уляў Амэлін |
Геаграфічныя каардынаты | 59°19′30.74″ пн. ш. 18°4′14.87″ у. д. |
Музэй Нобэля | |
Афіцыйны сайт |
Выставы музэю дазваляюць даведацца аб жыцьці заснавальніка прэміі — Альфрэда Нобэля, і пра ўсіх яе ляўрэатаў, пачынаючы зь Вільгельма Конрада Рэнтгена, якім у 1901 першым атрымаў прэмію па фізыцы. Сярод найбольш вядомых ляўрэатаў можна назваць Мары Кюры (прэмія па фізыцы ў 1903 г. і па хіміі ў 1911), Аўн Сан Су Чжы (прэмія міру ў 1991), Тумаса Транстрэмэра (прэмія па літаратуры ў 2011) і інш.
Дасьледніцкая бібліятэка музэю Нобэля была заснаваная ў 2005 і знаходзіцца ў падвале будынку Біржы. Яна зьяўляецца гуманістычнай спэцыялізаванай бібліятэкай, зборы якой у першую чаргу датычны Альфрэда Нобэля, Нобэлеўскай прэміі, яе ляўрэатаў і ўсяго, што зь ёй (прэміяй) зьвязана. Іншымі істотнымі тэмамі, прадстаўленымі ў бібліятэцы, зьяўляюцца музэялёгія, гісторыя ідэяў і гісторыя навукі. Па стане на 2015 г. фонды бібліятэкі зьмяшчаюць каля 5 000 манаграфіяў, большасьць зь якіх можна знайсьці праз швэдзкі нацыянальны бібліятэчны каталёг LIBRIS. Бібліятэка адкрыта для ўсіх і знаходзіцца па адрэсе Källargränd 4 (побач са Стурторгет).
Паколькі цяперашняе памяшканьне зьяўляецца замалым, Фундацыя Нобэля плянуе ўзьвесьці Нобэлеўскі цэнтар на паўвостраве Блясыегольмэн, што ў раёне Нармальм. Новы будынак, у які пераедзе музэй, плянуецца здаць у эксплюатацыю ў 2018 годзе. У красавіку 2014 конкурс на ўзьвядзеньне будынку выйграў брытанскі архітэктар Дэвід Чыпэрфілд.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.