зборнік музычных твораў From Wikipedia, the free encyclopedia
Музычны альбом — набор музычных кампазыцыяў, выпушчаных разам, у стандартным фармаце, даступных для прайграваньня на папулярных прыладах, што граюць музыку.
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Альбом (неадназначнасьць).
Выраз «альбомны запіс» зьявіўся пасьля таго, як некалькі грамкружэлак сталі прадавацца як адно выданьне, зьмешчаныя ў кнігу, якая нагадвае фотаальбом. Пазьней, «альбомам» сталі зваць доўгаграючыя 33⅓ аб/хв 12-цалевыя кружэлкі (гл. таксама LP), таму што ў іх уваходзіла столькі музыкі, колькі раней утрымоўваў цэлы альбом. Стандартам папулярнай музыкі стала 12-14 песень у альбоме, першапачаткова аўтарскія адлічэньні залежылі ад колькасьці песень.
Цяпер, калі грамкружэлкі сталі архаізмам, тэрмін «альбом» ставіцца да любой калекцыі гукавых запісаў, такіх як кампакт-касэта, кампакт-дыск, мінідыск, DVD-Audio, SACD. У музычных анлайн-крамах, такіх як iTMS, група зь некалькіх запісаў, выпушчаных у адзін і той ж час, таксама завецца альбомам.
Клясыфікацыя па аб'ёме
звычайным «стандартным» альбомам або «LP» (лонгплэй, па-ангельску: Long Play) звычайна завуць альбом, выпушчаны на адной 12-цалевай кружэлцы або на адным кампакт-дыску з часам гучаньня парадку 30—80 хвілін.
міні-альбом або «EP» (па-ангельску: Extended Play) — прамежкавы варыянт паміж стандартным альбомам і самотнікам (сынглам). Звычайна на EP больш кампазыцый і час гучаньня, чым на сынглах, але менш, чым на альбоме.
падвойны альбом — альбом, выпушчаны на двух носьбітах інфармацыі (12-цалевых кружэлках або CD) і з часам гучаньня прыблізна ў 1,5—2 разы большым, чым LP. Шматлікія падвойныя альбомы, выпушчаныя на кружэлках яшчэ да эры кампакт-дыскаў, былі пазьней перавыдадзеныя на адным кампакт-дыску, аму што апошні фармат дапушчае вялікую працягласьць гучаньня.
патройны альбом — тое ж, што і падвойны альбом, толькі на трох носьбітах інфармацыі (напрыклад, Joe’s GarageФрэнка Запы). Некаторыя патройныя альбомы, выпушчаныя на кружэлках, перавыдаваліся пазьней на двух кампакт-дысках.
бокс-сэт (па-ангельску: box set) — камплект зь некалькіх носьбітаў. Звычайна гэта камплект з трох і больш CD у адмысловай агульнай скрынцы або пакунку.
Гл. таксама: самотнік (сынгл). Сынглы звычайна не адносяць да альбомаў, таму што яны часта складаюцца толькі з адной-дзьвюх песень.
канцэртны альбом, «канцэртнік» — альбом з запісам канцэртнага выступу. Звычайна на ім запісанае выкананьне кампазыцыяў на сцэне «ўжывую», перад публікай (часта чутныя воплескі й іншыя гукі, якія выдаюцца публікай).
складанка — звычайна, складанка раней апублікаванага матэрыялу. На складанцы могуць быць кампазыцыі як аднаго, так і некалькіх выканаўцаў. Нярэдка выканаўцы выпускаюць адным альбомам складанку сваіх лепшых рэчаў або гітоў.
«праграмны» альбом (ён жа «нумарны», «асноўны», «стандартны», «парадкавы» і проста «альбом» у вузейшым значэньні) — расплывістае паняцьце для пазначэньня звычайна тых альбомаў аднаго выканаўца, якія, у адрозьненьне ад складанак і большасьці канцэртнікаў, утрымоўваюць толькі новы матэрыял, які яшчэ не выдаваўся. Звычайна гэта чарговы запісаны студыйны альбом. Аднак, існуе мноства гібрыдных зьяваў (напрыклад, канцэртны альбом з такім матэрыялам, які ніколі ня быў запісаны ў студыі), і гэтае паняцьце, нягледзячы на распаўсюджанасьць, зьяўляецца толькі ўмоўным.
Іншыя тыпы альбомаў
бутлег — неафіцыйны альбом. Напрыклад, выпушчаная падпольна або нелегальна складанка або канцэртны запіс. Бутлегі ў асноўным выпускаліся ў ЗША, Нямеччыне і большай часткай у Італіі. Дзесьці да сярэдзіны 90-х гадоў у Эўропе бутлегі былі ў вольным продажы, нягледзячы на тое, што яны не зьяўляліся афіцыйнымі выданьнямі, іх можна было набыць у любой музычнай краме. Пазьней з пашырэньнем Эзразьвязу гэтую справу прыкрылі. На дадзены момант на CD бутлегі выходзяць вельмі рэдка. Зь іншага боку, усе пірацкія запісы выкладваюцца ў інтэрнэт, адкуль іх можна спампаваць.
дэма — дэманстрацыйны запіс. Звычайна гэта адзін зь першых запісаў музыкі або гурта, створаны яшчэ да выхаду першых рэлізаў (г.зн. афіцыйна не выдадзены), і прызначаны для азнаямленьня зацікаўленых асобаў (уладальнікі і агенты лэйблаў, арганізатары канцэртаў/фэстаў/конкурсаў, стваральнікі складанак, патэнцыйныя фэны, музычныя крытыкі) зь яго музыкай і плянаваным творчым кірункам.
дэбютны альбом — першы альбом выканаўца (гл. дэбют)
канцэптуальны альбом — альбом, усе кампазыцыі якога абьяднаныя адной ідэяй (канцэпцыяй). На канцэптуальных альбомах, у параўнаньні зь іншымі, звычайна ўгледжваецца некаторая аўтарская задума ў складзе і парадку кампазыцыяў.
магнітаальбом — музычны альбом, выпушчаны на магнітафоннай стужцы, аўдыёкасэце. Звычайна выпуск магнітаальбомаў вырабляўся неафіцыйна (што адрозьнівае іх ад афіцыйных выпушчаных лэйбламі аўдыёкасэтаў), і часта самімі ж музыкамі.
прома — адмысловы выпуск (як правіла, параўнальна невялікім тыражом) музычнага альбома або іншага рэлізу, для бясплатнага распаўсюджваньня з мэтай прамоўшэну. Не прызначаны для продажу або шырокага распаўсюджваньня, у адрозьненьне ад асноўнага выпуску. Прома-копіі могуць, напрыклад, рассылацца тэле- і радыёстанцыям для трансьляцыі новых песень або кліпаў у іх этэры, а гэтак жа музычным журналістам, каб тыя напісалі рэцэнзіі ў прадвер’і афіцыйнай даты рэлізу.
саўндтрэк (па-ангельску: soundtrack, даслоўна: гукавая дарожка) — альбом з музыкай з аднаго (радзей — некалькіх) фільмаў. Можа быць як складанкай некалькіх выканаўцаў, так і альбомам аднаго.
сумесны альбом — альбом, запісаны сумесна выканаўцамі, якія звычайна ўжо маюць самастойную музычную кар’еру. Характарызуецца, як правіла, толькі тым, што ў якасьці выканаўца паказаны не адзін чалавек або адзін гурт (або нават адмысловая назва сумеснага праекту), а некалькі (прыклад: «The Basement Tapes» — сумесны альбом Боба Дылана і гурта The Band)
сольны альбом (ён жа «сольнік») — альбом, выпушчаны пад імем аднаго музыкі. Часам гэты музыка быў раней вядомы ў складзе гурта, і выпуск «сольнікаў» можа расцэньвацца як сольная кар’ера (асобна ад прац гурта і сумесных праектаў) і як рэалізацыя індывідуальных творчых паскненьняў. Такія альбомы адрозьнівае ад іншых рэлізаў толькі тое, што ў якасьці выканаўца паказаны адзін чалавек, а ня некалькі або назва гурта. Але гэта не заўсёды азначае, што альбом быў цалкам запісаны адным чалавекам. У запісы сольнага альбома аднаго музыкі магло ўдзельнічаць мноства іншых. Напрыклад, на двух сольниках Сіда Барэта запісваліся і ўсё яго калегі па гурце Pink Floyd і іншыя музыкі, але альбомы былі выпушчаны пад імем аднаго Барэта.
спліт (па-ангельску: split, даслоўна: расшчапленьне) — альбом, на якім кожнаму з двух (радзей — больш) выканаўцаў прадстаўленыя па нескольку кампазыцый, або прыкладна роўны час гучаньня. У эпоху грамкружэлак кожнай групе адводзіўся адзін бок кружэлкі.
трыб’ют-альбом (па-ангельску: tribute, даслоўна: даніна, калектыўны дарунак) — альбом-складанка з кавэр-вэрсіямі песень аднаго выканаўца, выкананых іншымі. Звычайна гэта робіцца як даніна павагі і знак шанаваньня творчасьці аднаго выканаўца.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.