Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́да — у штодзённым уяўленьні азначае непрацяглае панаваньне асобнага густу ў якой-небудзь галіне жыцьця ці культуры. Мода мае падобнае значэньне са стылем, аднак не зьяўляецца яго сынонімам. Моднымі могуць быць адзеньне, выгляд, музыка, сьветапогляд і г. д., якія папулярная ў пэўны час у пэўным асяродзьдзі. Важным атрыбутам моды зьяўляецца прытрымліваньне новаму і прадстаўленьне яго як каштоўнасьці[1]. Прынцып навізны і моднасьці залежыць ня столькі ад аб’ектыўнага часу стварэньня прадмета, колькі — ад моманту ягонага ўваходжаньня ў сыстэму абраных каштоўнасьцяў і праслаўленьня, прызнаньня ў грамадзтве. Модныя элемэнты адзеньня, як правіла, маюць прамыя аналягі ў мінулым. Губляючы навізну, у вачох навакольных людзей прадмет становіцца старамодным. Часьцей за ўсё слова «мода» адносіцца да адзеньня.
Мода ў адзеньні — гэта зьмена формаў і ўзораў адзеньня, якая адбываецца на працягу адносна кароткіх інтэрвалаў часу. Словазлучэньне «адзеты па модзе» пачало ўжывацца з XVII стагодзьдзя, калі француская прыдворная мода стала ўзорам для ўсіх эўрапейскіх краінаў. Сучасная мода зьвязана з прынцыпам сэзону. Як правіла, вызначаюць два асноўных сэзонных вэктары: вясна—лета і восень—зіма[2]. Мяркуецца, што мода папярэдніх эпох зьмянялася павольней і магла заставацца нязьменнай на працягу тысячагодзьдзяў. Старажытны Эгіпет зьяўляецца прыкладам нязьменных канонаў на працягу тысячагодзьдзяў, аднак гэтае меркаваньне неаднаразова абвяргалася крытыцы. Уяўленьні пра нязьменны характар гістарычнага касьцюма могуць быць зьвязаныя як з абмежаваным наборам крыніцаў[3], гэтак і зь недастаткова выразным разуменьнем прынцыпу разьвіцьця гістарычнай і традыцыйнай моды[1].
Часта слова «мода» ўжываецца ў нэгатыўным сэнсе, для абазначэньня дрэннага густу ці рэчызму.
Некалькі гарадоў лічацца глябальнымі цэнтрамі моды, тут праводзяцца тыдні моды, на якіх дызайнэры прадстаўляюць іх новыя калекцыі адзеньня. Да гэтых гарадоў адносяцца: Парыж, Мілян, Нью-Ёрк і Лёндан. Менш вядомымі цэнтрамі моды лічацца: Лос-Анджэлес, Бэрлін, Токіё, Рым, Маямі, Ганконг, Сан-Паўлу, Сыднэй, Барсэлёна, Амстэрдам, Мадрыд, Манрэаль, Мумбаі, Вена, Оклэнд, Масква, Нью-Дэлі, Сан-Хуан, Дубай і Далас.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.