харвацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́рыё Па́шаліч (па-харвацку: Mario Pašalić; нар. 9 студзеня 1995 году) — харвацкі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Аталянта» і нацыянальнай зборнай Харватыі.
Марыё Пашаліч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 лютага 1995[1][2][3][…] (29 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аталянта | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2014 2014—2020 2014—2015 2015—2016 2016—2017 2017—2018 2018—2020 2020— |
Хайдук Чэлсі → Эльчэ (арэнда) → Манака (арэнда) → Мілян (арэнда) → Спартак (арэнда) → Аталянта (арэнда) Аталянта |
32 (11) 0 (0) 31 (3) 16 (3) 24 (5) 21 (4) 68 (14) 132 (30) |
Зборныя | ||
2014— | Харватыя | 68 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Запачаткаваў кар’еру ў спліцкім «Хайдукам» 14 красавіка 2013 году ў матчы супраць «Цыбаліі»[4]. Гулец хутка прыцягнуў да сябе ўвагу, у выніку чаго быў выкуплены лёнданскім «Чэлсі». Пашаліч адразу быў выпраўлены ў арэнду, далучыўшыся да гішпанскага «Эльчэ», дзе першую гульню правёў супраць «Барсэлёны»[5]. Ужо кожны новы сэзон пасьля гэтага харват кожным разам зьмяняў клюб на правах арэнды, усё яшчэ захавоўваючыся футбалістам ангельскага клюбу. Гулец абараняў колеры «Манака», «Міляну», «Спартака» і «Аталянты». 4 ліпеня 2019 году Пашаліч падпісаў новы кантракт з «Чэлсі» да 2022 году, але вярнуўся ў «Аталянту» на правах арэнды на другі сэзон[6]. Паўабаронца быў важным гульцом італьянскай каманды, у тым ліку браў удзел у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў. 6 лістапада 2019 году ён улучыў мяч у браму «Манчэстэр Сіці»[7], а 11 сьнежня паўдзельнічаў у разгроме украінскага «Шахтара». У чэрвені 2020 году «Аталянта» здолела выкупіць кантракт харвата за 15 мільёнаў эўра[8][9]. 14 ліпеня таго ж году ўчыніў хет-трык у браму «Брэшыі», стаўшы ў Сэрыі А пятым харватам, які здолеў забіць тры галы ў адным матчы[10].
У сьнежні 2020 году Пашалічу была зробленая апэрацыя па выдаленьні спартовай кілы, празь якую ён выбыў з поля больш чым на два месяцы. Вярнуўся на поле ў матчы супраць «Ляцыё» (3:1), у якім забіў адзіны гол «Аталянты»[11][12].
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 4 верасьня 2014 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Кіпру, замяніўшы Марыё Манджукіча. Свой першы гол у кашулі зборнай забіў у браму зборнай Швайцарыі ў таварыскім пераможным матчы, які ладзіўся 7 кастрычніка 2020 году[13].
«Хайдук»:
«Мілян»:
«Аталянта»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.