From Wikipedia, the free encyclopedia
Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Берасьці, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.
Марш за свабоду | |||
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020) | |||
Дата | 16 жніўня 14:00 — вечар | ||
---|---|---|---|
Месца | Плошча Леніна й іншыя; Берасьце; Беларусь | ||
Прычыны | Фальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня | ||
Мэты | вызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў | ||
Спосабы | масавае шэсьце, мітынґ | ||
Удзельнікі канфлікту | |||
Сілы бакоў | |||
|
Калёна пратэстоўцаў са споклічамі «Лукашэнка, сыходзь!» (па-расейску: Лукашенко, уходи!), «Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь!» увайшла на плошчу Леніна, дзе паўтары гадзіны чакала, калі на ёй зьявіцца старшыня гарвыканкаму Аляксандар Рагачук. Разам зь ім да мікрафона падышлі начальнік УУС Аляксандар Астрэйка, начальнік абласнога ўпраўленьня Сьледчага камітэту Руслан Сычоў, пракурор Берасьця Андрэй Валадзько. Яны спрабавалі супакоіць берасьцейцаў, аднак іх спробы былі безвыніковыя, і ім крычалі «У адстаўку!», «Сыходзь!», «Зьнімайце пагоны!», «Ганьба!», «Фашысты!». Міліцыю пратэстоўцы сустракалі гулам і выкрыкамі «Забойцы!» (па-расейску: Убийцы!).
Пасьля выступу грэка-каталіцкага сьвятара Ігара Кандрацьева, які падтрымаў патрабаваньні мітынґоўцаў, Аляксандар Рагачук сыйшоў адтуль. У натоўпе прайшла чутка, што цяпер на плошчу прывязуць вызваленых. Калі гэтага не адбылося, шэсьце накіравалася ў бок СІЗА.
На перамовы з начальнікам СІЗА выйшаў былы камандзовец 38-й дэсантна-штурмавой брыгады(be), падпалкоўнік запасу Валеры Сахашчык — мітынгоўцы хацелі запусьціць дэлеґатаў у СІЗА, каб паглядзець, як там утрымліваюцца затрыманыя. У размове высьветлілася, што начальнік СІЗА служыў у брыгадзе пры Сахашчыку й зь цяплом яго ўспамінае. Аднак пусьціць дэлеґатаў адмовіўся, бо, як сам адзначыў, ня меў права вырашаць гэтае самастойна.
Таксама туды прыехалі прадстаўнікі пракуратуры й суду. Пратэстоўцы скандавалі «Выпускай!». Адвакаты Берасьцейскай абласной калегіі адвакатаў даведаліся, што ёсьць рашэньне Генпракуратуры аб датэрміновым спыненьні выкананьня рашэньняў суду аб адміністрацыйным арышце.
А 20-й гадзіне быў вызвалены першы вязень, у якога ніякіх пашкоджаньняў не было. Пратэстоўцы пачалі скандаваць «Выпускай усіх!» (па-расейску: Выпускай всех!). Да поўначы было вызвалена 68 чалавек.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.