кандытарскі прадукт From Wikipedia, the free encyclopedia
Мармэля́д (ад парт. marmelada) — кулінарны прадукт, прыгатаваны з фруктаў, вараных з цукрам з даданьнем пэктыну і смакавых дадаткаў (можа лічыцца разнавіднасьцю густога варэньня). У ангельскамоўных краінах слова marmalade азначае толькі варэньне з цытрусавых (асабліва з апэльсінаў). У СССР у мармэляд дадавалі інгрэдыенты, якія ня маюць дачыненьня да садавіны (напрыклад, агар-агар).
Мармэляд | |
Асноўны складнік | |
---|---|
Падобныя стравы | жавальны мармэляд[d] |
Слова паходзіць ад партугальскага marmelada, які азначае выключна варэньне з айвы. Густое варэньне з апэльсінаў з такой назвай стала папулярна ў Вялікабрытаніі, адкуль мода на такія прадукты пракралася на кантынэнт разам з назвай — у нямецкай мове Marmelade азначае варэньне наогул.
Паводле іншых крыніц[1] «мармелад» у перакладзе з францускай азначае — старанна прыгатаваная страва колеру яблыкаў.
Эўрапейцы пазнаёміліся з мармэлядам падчас Крыжовых паходаў у Малай Азіі. Гістарычная радзіма мармэляду — Блізкі Ўсход і Ўсходняе Міжземнамор’е. Для таго, каб захаваць ураджай, плады ці сок ягад і садавіны выварвалі да максымальнага згушчэньня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.