Манровія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Манровія

Манро́вія (па-ангельску: Monrovia) — сталіца і самы вялікі горад Лібэрыі. Знаходзіцца ў вусьці ракі Сэнт-Пол. Насельніцтва налічвае каля 1 млн чалавек.

Хуткія факты
Манровія
анг. Monrovia
Thumb
Thumb
Сьцяг Манровіі
Першыя згадкі: 1822
Краіна: Лібэрыя
Плошча:
  • 194,25 км²
Насельніцтва: 1 010 970 чал. (2008)
Часавы пас: UTC+0
Геаграфічныя каардынаты: 6°18′38″ пн. ш. 10°48′17″ з. д.
Манровія на мапе Лібэрыі
Thumb
Манровія
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1822 годзе Амэрыканскім каляніяльным таварыствам пад назвай Крыстаполіс, якое пасяліла тут вызваленых рабоў з ЗША і астравоў Карыбскага мора. У 1924 годзе горад быў названы ў гонар аднаго з амэрыканскіх прэзыдэнтаў — Джэймза Манро. Да канца ХІХ стагодзьдзя сюды перасяляліся вызваленыя рабы (у асноўным з ЗША). У 1847 годзе Манровія стала сталіцай незалежнай Лібэрыі.

У 1990-х у Лібэрыі выбухнула грамадзянская вайна, якая нанесла значныя старты гораду.

У наш час Манровія зьяўляецца адміністрацыйным, гандлёвым і фінансавым цэнтрам Лібэрыі. Горад, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна стаў буйным міжнародным портам. Асноўная частка партовай інфраструктуры была пабудаваная амэрыканцамі падчас Другой сусьветнай вайны. Праз порт зь Лібэрыі вывозяцца ў асноўным латэкс і жалезная руда. На тэрыторыі порта ёсьць цэмэнтны і нафтаперапрацоўчы заводы. Існуюць і буйныя суднарамонтныя прадпрыемствы. Маюцца два міжнародныя аэрапорты.

У Манровіі знаходзяцца асноўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Лібэрыі: Унівэрсытэт Лібэрыі і Катынгтонскі каледж.

Вонкавыя спасылкі

Манровіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.