Мамбаса

места ў Кеніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мамбаса

Мамба́са (па-ангельску: Mombasa) — узьбярэжны горад у Кеніі ля Індыйскага акіяну. Гэта была першая сталіца Брытанскай Усходняй Афрыкі, перш чым Найробі атрымала такі статус. Цяпер горад ёсьць цэнтрам Прыбярэжнай правінцыі і акругі Мамбаса. Гэта найстарэйшы горад у краіне і другі паводле колькасьці насельніцтва горад Кеніі пасьля Найробі[1]. У той час як паводле стану на 2019 год жыхароў у Мамбасе налічвалася каля 1,2 млн чалавек, аглямэрацыя места з улікам прадмесьцяў сягала 3,5 млн чалавек[2]. Выгаднае разьмяшчэньне гораду спрыяла ягонаму важнаму статусу яшчэ ў старажытнасьці. У XII стагодзьдзі Мамбаса была квітнеючым гандлёвым горадам. Яго ў 1151 годзе згадвае ў сваіх працах арабскі географ Аль-Ідрысі. Найстарэйшы каменны мячэт у Мамбасе быў пабудаваны каля 1300 году. У канцы дакаляніяльнага пэрыяду Мамбаса сталася залежнай ад рабскай працы. А на працягу раньняга сучаснага пэрыяду гарадзкі порт быў ключовым вузлом у складаных гандлёвых сетках Індыйскага акіяну. На сёньня горад зарабляе на турызьме, але гандаль працягвае гуляць значную ролю. Маецца ўласны аэрапорт.

Хуткія факты
Мамбаса
Thumb
Thumb Thumb
Герб Мамбасы Сьцяг Мамбасы
Дата заснаваньня: 1593
Краіна: Кенія
Правінцыя: Прыбярэжная
Акруга: Мамбаса
Плошча:
  • 294,7 ± 0,1 км²
Вышыня: 50 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 1 208 333 чал. (2019)
Тэлефонны код: 041
Геаграфічныя каардынаты: 4°3′0″ пд. ш. 39°40′0″ у. д.
Мамбаса на мапе Кеніі
Thumb
Мамбаса
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mombasa.go.ke/
Закрыць

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.