From Wikipedia, the free encyclopedia
Малда́ўская кіры́ліца — адзін з двух альфабэтаў (другі — лацінка), які выкарыстоўваецца для запісу малдаўскай (румынскай) мовы.
Сучасная малдаўская кірыліца мае 31 літару:
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ж ж | Ӂ ӂ | З з | И и | |
Й й | К к | Л л | М м | Н н | О о | П п | Р р | С с | Т т | |
У у | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Ы ы | Ь ь | Э э | Ю ю | Я я |
У расейскіх уласных імёнах захоўваюцца таксама Ё ё, Ъ ъ і Щ щ.
Большасьць літараў малдаўскай кірыліцы мае тое ж гукавае значэньне, што і ў беларускай, за наступнымі невялікімі адрозьненьнямі:
На кірыліцы напісаныя першыя тэксты на малдаўскай (румынскай) мове, якая развівалася пад значным уплывам гутарковай украінскай мовы і канцылярскай мовы ВКЛ (старабеларускай). Першую друкаваную кнігу ў Малдаўскім княстве на кірыліцы «Евангелле настаўніцкае» («Картя дэ ынвенцатурэ» (1643) стварыў выхадзец з ВКЛ Самуіл Рагаля. Кірыліца шырока ўжывалася да 1860 году. Сучасная малдаўская кірыліца была распрацаваная ў 1920-х гадох (канчатковы варыянт зацьверджаны ў 1967 годзе) на базе расейскага альфабэту і ўжывалася спачатку ў Малдаўскай АССР (1926—1940), потым у Малдаўскай ССР (1940—1989). Пастановай ад 31 жніўня 1989 году ўрад Малдаўскай ССР зацьвердзіў пераход на лацінку, але ў Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы кірыліца ўжываецца і дагэтуль. Таксама кірыліца даволі шырока ўжываецца ў Інтэрнэце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.