Максім Чыж
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Максім Чыж (нарадзіўся 8 кастрычніка 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Максім Чыж | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 кастрычніка 1993[1] (31 год) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 77 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Крэчат[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2015 | Дынама Менск | 0 (0) |
2010—2015 | → Бяроза-2010 | 63 (6) |
2016—2017 | Дынама Берасьце | 32 (5) |
2017 | → Атлянтас | 6 (0) |
2018 | Дняпро Магілёў | 14 (1) |
2018 | → Рух Берасьце | 14 (4) |
2019—2020 | Рух Берасьце | 33 (5) |
2021 | Маларыта[d] | 17 (6) |
2022 | Хваля | 23 (7) |
2023 | Ніва Доўбізна | 26 (3) |
2024— | Крэчат[d] |
Кар’ера
Выхаванец бярозаўскага футболу, кар’еру пачаў у мясцовым клюбе «Бяроза-2010», дзе зь цягам часу замацаваўся ў асноўным складзе ў Першай лізе. У «Бярозе» выступаў на розных пазыцыях ад абаронцы да нападніка. У пачатку 2016 году «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і Максім далучыўся да берасьцейскага «Дынама», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазыцыі левага абаронцы. Пазьней, аднак, быў пераведзены на флянг паўабароны, дзе стаў трывала выступаць у пачатковым складзе.
У першай палове 2017 году стаў радзей зьяўляцца на полі. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду летувіскаму «Атлянтасу»[4]. Аднак, правёўшы за клюб 6 матчаў, атрымаў траўму і выбыў да сканчэньня сэзону. У студзені 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону зь берасьцейскай камандай[5]. У лютым ня трапіў на другі турэцкі збор берасьцейцаў і неўзабаве перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[6]. У ліпені 2018 году быў аддадзены ў арэнду берасьцейскаму «Руху»[7], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У лістападзе 2018 году скасаваў кантракт з магілёўскім клюбам[8].
У студзені 2019 году стаў паўнавартасным гульцом «Руха», склаўшы дамову тэрмінам на год[9]. Дапамог клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу, дзе ў сэзоне 2020 году часьцей заставаўся на лаве рэзэрвовых. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Рух»[10]. У красавіку 2021 году далучыўся да «Маларыты». У лютым 2022 году пачаў трэнавацца зь пінскай «Хваляй» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[11]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы пінскай каманды. У сьнежні 2022 году пакінуў «Хвалю»[12].
У сакавіку 2023 году далучыўся да табару «Нівы» з Доўбізны[13]. Згуляўшы толькі сэзон за вясковы клюб, зышоў з дружыны ў сьнежні 2023 году[14].
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Статыстыка
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2016 | Найвышэйшая ліга | 24 | 3 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 8 | 2 | |
Дняпро Магілёў | 2018 | Найвышэйшая ліга | 14 | 1 |
Рух | Другая ліга | 14 | 4 |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.