Макродар
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Макродар» — дзяржаўны асфальтабэтонны завод Беларусі, заснаваны ў 1946 годзе ў Менску.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Усе дарогі вядуць у «Макродар» |
Заснаваная | 1946 |
Заснавальнікі | Трэст «Будмэханізацыя» |
Разьмяшчэньне | Менск, Заводзкі раён, вул. Сяліцкага, д. 19 |
Ключавыя фігуры | Алег Скуратовіч, Мікалай Хмялеўскі |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | асфальт, бітум, друз |
Абарачэньне | 226,4 млрд рублёў[1] (2015 г.; $13,929 млн)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | 2,414 млрд руб. (2015 г.; $0,149 млн) |
Чысты прыбытак | 1,376 млрд руб. (2015 г.; $0,085 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 155 (2016 г.) |
Матчына кампанія | ДВА «Менскбуд» |
Мінарытарным акцыянэрам зьяўляецца ТДА «Сынтэз-Інвэст Груп» (Менск, вул. Я.Коласа, д. 59/1), якое здае ў арэнду прадпрыемству мадыфікатар бітуму «CРА 15/30 L» (30 тонаў за гадзіну) вытворчасьці нямецкага прадпрыемства «Бэнінгофэн» (Мюльгайм-на-Мозэлі, зямля Райнлянд-Пфальц), які дазваляе зьмешваць нафтавы дарожны бітум (БД і БНД 90/130 і 60/90) з плястыфікатарам і атрымліваць БМА 50/70 і 70/100. На 2017 год ААТ «Макродар» мела: 1) 2 лініі вытворчасьці гарачых асфальтабэтонных сумесяў агульнай магутнасьцю 520 тонаў за гадзіну; 2) кубавідны драбільнік гранітнага друзу магутнасьцю 140 тонаў за гадзіну, які выкарыстоўваюць пры вырабе асфальту[3]. «Макродар» вырабляў асфальт 5-і відаў: 1) пясчаны для верхніх слаёў пакрыцьця; 2) дробназярністы шчыльны для верхніх слаёў пакрыцьця; 3) дробназярністы порысты для ніжніх слаёў пакрыцьцяў; 4) буйназярністы порысты; 5) буйназярністы высокапорысты. Таксама прадпрыемства выпускала: 1) літыя бітумамінэральныя сумесі; 2) асфальтабэтонныя сярэднезярністыя і пясчаныя сумесі; 3) цёплыя асфальтабэтонныя сумесі (дробна- і буйназярністыя); 4) загартаваны пясок; 5) нафтабітум; 6) мадыфікаваны бітум; 7) кубавідны друз.
У 1946 годзе Савет міністраў Беларускай ССР зацьвердзіў Распараджэньне аб стварэньні ў Менску асфальтабэтоннага заводу ў складзе трэста «Будмэханізацыя». У 1974 г. прадпрыемства падпарадкавалі камбінату «Менскбуд». 30 сьнежня 1996 г. Менскі гарадзкі камітэт па кіраваньні дзяржмаёмасьцю і прыватызацыі зацьвердзіў Загад № 636, якім пераўтварыў завод у адкрытае акцыянэрнае таварыства «Макродар» (матэрыялы для кроўлі і дарог). У 2000 г. выканкам Менску зацьвердзіў Рашэньне аб вылучэньні ААТ «Макродар» зямельнай дзялянкі ў мікрараёне Шабаны. У верасьні 2001 г. прадпрыемства стала рэзыдэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Менск». У 2006 г. на складзе запаўняльнікаў змантавалі драбільна-прасейвальную ўстаноўку для ўзбагачэньня гранітнага друзу (магутнасьць 140 тонаў за гадзіну). За 2011 год ААТ «Макродар» паставіла звыш 60% вырабаў УП «Гаррамаўтадар» і прадпрыемствам ДВА «Менскбуд». На 2012 год ААТ «Макродар» было асноўным вытворцам асфальтабэтонных сумесяў у Менску і адзіным у сталіцы іх круглагоднім пастаўніком. Асноўнымі спажыўцамі былі буйныя дарожна-будаўнічыя прадпрыемствы і прыватныя прадпрыемствы, якія займаюцца добраўпарадкаваньнем двароў[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.