From Wikipedia, the free encyclopedia
Магілё́ўскі Бо́гаяўле́нскі манасты́р — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Магілёве. Знаходзіўся ў Старым Месьце, на Шклоўскай вуліцы. Твор архітэктуры магілёўскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр | |
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр | |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′44.55″ пн. ш. 30°19′55.98″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Магілёўская япархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1634 |
Дата скасаваньня | 1918 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр | |
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з Богаяўленскай і Багаслоўскай цэркваў, званіцы, брацкай друкарні, крамаў, шпіталя, манастырскага корпуса і мура з брамамі. У 1950-я гады савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік архітэктуры.
У 1618 годзе мяшчане Крыжаноснага брацтва набылі пляц з пабудовамі ў княгіні Эвы Саламярэцкай з Корсакаў, якая ахвяравала манастыру 400 коп грошай. У 1619 годзе князь Ян Агінскі перадаў прылеглы пляц дзеля заснаваньня манастыра з школай і шпіталем. У 1633—1636 гадох тут збудавалі мураваную Богаяўленскую царкву паводле прывілея, выдадзенага каралём і вялікім князём Уладзіславам Вазам. У 1633 годзе патрыярх канстантынопальскі Кірыла даў манастыру права стаўрапігіі. У 1657 годзе побач з царквой пачалі будаваць вежу-званіцу, на якой у 1686 годзе паставілі гадзіньнік, зроблены манахам Макарыем.
У 1700 годзе над Богаяўленскай царквой паставілі купал. Царква разбуралася ў 1708 і 1748 гадох, у 1750—1760 гадох праводзіліся аднаўленчыя працы. Каля 1750 году былыя магілёўскія войты Карабанькі прыбудавалі да Богаяўленскай царквы прыдзел у імя Феадосія Пячэрскага і вялікі прытвор. У сутарэньнях прыдзела спачылі прадстаўнікі роду.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, комплекс канчаткова перайшоў у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1850 годзе праводзілася аднаўленьне Богаяўленскай царквы, у 1866 годзе — мураванай брамы і званіцы.
У 1928 годзе савецкія ўлады зачынілі абедзьве царквы, у іх будынках разьмяшчаліся цэнтральныя архівы Беларускай ССР. У Другую сусьветную вайну комплекс атрымаў пашкоджаньні, па чым савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.
Царква Божага Яўленьня — 3-вежавая 3-апсыдная 10-стаўповая крыжова-купальная базыліка з 8-гранным барабанам і купалам над сяродкрыжжам. Галоўны фасад меў ярусную кампазыцыю, завяршаўся дзьвюма вежамі і фігурным франтонам паміж імі. Верхні ярус аздабляўся роўнымі аркавымі нішамі з гіркамі.
Інтэр’ер меў багатую размалёўку і пазалочаны разны іканастас (XVІІ—XVІІІ стагодзьдзі) працы мясцовых майстроў з абразамі іканапісца Апанаса Пігарэвіча ды іншых у срэбраных абкладах (1755 год) працы магілёўскага чаканьніка Пятра Сьлізіка (Сьліжыка)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.