Лістоўніца

род расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Лістоўніца

Лістоўніца (па-лацінску: Larix) — род лістападных дрэў сямейства хваёвых.

Thumb

Дрэвы аднадомныя вышынёй да 50 м. Крона конусападобная. Ігліца мяккая, вузкалінейная, у пучках, на зіму ападае. Мужчынскія каласкі шарападобныя, ярка-жоўтыя; жаночыя шышкі яйкападобныя, пурпуровыя ці зеленаватыя, высьпяваюць у год квітненьня. Лістоўніца адрозьніваецца ад іншых хваёвых дрэў тым, што кожную восень поўнасьцю скідвае ігліцу.

Жыве да 500 гадоў. Радзіма Эўропа, Азія, Паўночная Амэрыка.

На Беларусі 13 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраныя: лістоўніца эўрапейская, сыбірская, японская. Вырошчваюць у лясных культурах і як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Цьвіце лістоўніца ў траўні, адначасова з распусканьнем пупыршак.

Драўніна моцная, трывалая да гніеньня.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.