вёска ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́сна[1] — вёска ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі. Лісна ўваходзіць у склад Асьвейскага сельсавету. Разьмешчана на возеры Лісна.
Лісна | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Дрысенскі |
Сельсавет: | Асьвейскі |
Насельніцтва: | 25 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2151 |
Паштовы індэкс: | 211455 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 56°1′38.1″ пн. ш. 28°24′47.4″ у. д. |
± Лісна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У сярэднявеччы — цэнтар воласьці на шляху Полацак — Пскоў.
У 2006 годзе археалягічнай экспэдыцыяй Полацкага археалягічнага легіёну на чале з к. г. н. Маратам Клімавым н. с. Інстытуту гісторыі НАН Беларусі каля вёскі было дасьледавана вясковае паселішча (Лісна-1) 10—13 стст. плошчай каля 1 га. Археалягічныя раскопкі праводзіліся ў 2006 (1.07 — 22.07) і 2007 (30.06 — 22.07) гадах. Сярод 250 знаходак — зброі (сякіры), упрыгожаньняў (у т. л. 3 перстні зь пячаткамі, фібулы, касьцяныя накладкі), падковаў (у т. л. зімовыя), нажоў, ключоў, кручкоў, зашпілак і інш. Не было ніводнай знаходкі земляробчых прыладаў. Знаходкі вельмі зьдзівілі навукоўцаў, бо па выніках зробленых Маратам Клімавым — гэта паселішча выкарыстоўвалася, як мытны і памежны пункт. Таксама знойдзены часткі чаўна — паселішча з усіх бакоў акалялі балоты, таму летам чаўны былі адзіным сродкам сувязі з навакольлем.
За 400 м ад Лісна-1 зафіксаваны помнік Лісна-2, з матэрыяламі 10—11 ст., сувязь паміж гэтымі двума паселішчамі ня высьветлена.
10 кастрычніка 2013 году вёска, разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Чапаеўскага сельсавету, перададзеная ў склад Асьвейскага сельсавету[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.