нямецкая опэра 1843 году пра ўратаваньне капітана карабля ад праклёну празь вернае каханьне From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ляту́чы галя́ндзец» — нямецкая опэра 1843 году ў 3-х дзеях пра ўратаваньне капітана карабля ад праклёну празь вернае каханьне заручанай зь ім нарвэскай дзяўчыны.
«Лятучы галяндзец» | |
ням. Der fliegende Holländer | |
Першая старонка | |
Жанр | опэра |
---|---|
Паводле | раман «Успаміны спадара Шнабэлевопскага» (1833 г., Гайнрых Гайнэ) |
Аўтар | Рыхард Вагнэр |
Акторы | Ёган Вахтэр і Вільгельміна Шродэр-Дэўрыент |
Працягласьць | 3 гадзіны |
Краіна | Саксонія |
Мова | нямецкая |
Год прэм’еры | 2 студзеня 1843 (181 год таму) |
Пастаноўкі | 10 сьнежня 2013 (10 гадоў таму), Вялікі тэатар Беларусі |
10 сьнежня 2013 году адбылася прэм’ера ў Вялікім тэатры Беларусі.
Падчас марской буры карабель нарвэскага марака Даланда закідвае да берагоў скалістай бухты. На даляглядзе зьяўляецца прывідны карабель «Лятучы галяндзец». Ягоны капітан упершыню за 7 гадоў сыходзіць на бераг у пошуках каханай для вызваленьня ад праклёну. Ён просіць прытулку ў Даланда за багаты скарб. Той згаджаецца выдаць за капітана сваю дачку Сэнту. Нарвэскія матросы рыхтуюцца да адплыцьця са спадарожным ветрам. Галяндзец накіроўваецца за імі.
У 2-й дзеі Сэнта забаўляецца зь сяброўкамі ў бацькоўскім доме. Яна клянецца зьняць заклён з капітана зь «Лятучага галяндца», бо захапляецца паданьнем пра яго зь дзяцінства. Эрык паведамляе аб прыбыцьці карабля Даланда. Ён з сумам распавядае Сэнце свой сон аб чужым караблі, зь якога сыходзяць Даланд і незнаёмец. Пры гэтым, у тым сьне Сэнта абдымае незнаёмца пры сустрэчы. Эрык абяцае зь ёй ажаніцца, але Сэнта захопленая чаканьнем сустрэчы з галяндцам. Прыход Даланда і галяндца перапыняе гутарку Сэнты і Эрыка. Даланд паведамляе Сэнце пра намер выдаць замуж за шчодрага на падарункі госьця. Галяндзец і Сэнта ня зводзяць вачэй адно з аднаго. Даланд дабраслаўляе пару пасьля прызнаньня ў каханьні.
У 3-й дзеі нарвэскія маракі некалькі разоў без адказу запрашаюць каманду «Лятучага галяндца» на сьвяткаваньне вяртаньня. Яны сьмяюцца з экіпажу карабля і палохаюць дзяўчатаў аповедам пра «Лятучага галяндца». Пры пачатку буры з палубы карабля даносіцца дзікі сьпеў. Нарвэсцы бяз посьпеху спрабуюць заглушыць яго вясёлай песьняй і затым разьбягаюцца ў страху. Эрык даведваецца пра заручыны Сэнты і просіць яе адмовіцца ад выхаду замуж за галяндца. Сэнта кажа, што дала клятву. Эрык нагадвае ёй пра ўзаемныя прызнаньні. Галяндзец чуе размову і загадвае сваім матросам рыхтавацца да адплыцьця насуперак просьбе Сэнты. Ён падымаецца на борт карабля, але Сэнта ратуе галяндца ад праклёну[1].
Таксама: нарвэскія маракі, каманда «Лятучага галяндца» і сяброўкі Сэнты.
Аркестар мае ўлучаць наступныя музычныя інструмэнты:
На памостках: 3 малыя флейты, 6 валторнаў, гонг і эаліфон.
10 сьнежня 2013 году на 4-м Менскім калядным опэрным форуме адбылася прэм’ера опэры «Лятучы галяндзец» у Вялікім тэатры Беларусі. Гэта была першая пастаноўка опэры Рыхарда Вагнэра ў Беларусі, якая, да таго ж, адкрывала сам калядны форум. Рэжысэрам выступіў Ганс Ёахім Фрай, дырыгентам-пастаноўнікам — Манфрэд Маергофэр з Аўстрыі[2]. Мастаком-пастаноўнікам быў Віктар Вольскі, хормайстаркай-пастаноўніцай — Ніна Ламановіч. Іншымі дырыгентамі былі Іван Касьцяхін, Алег Лясун і Вячаслаў Чарнуха-Воліч[1]. Партыю капітана «Лятучага галяндца» выканаў Станіслаў Трыфанаў, партыю Сэнты — заслужаная артыстка Ніна Шарубіна і Алена Золава, а Даланда — народны артыст Васіль Кавальчук[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.