Люнд (па-швэдзку: Lund) — горад на поўдні Швэцыі, у лэне Сконэ, у аднайменным ляндскапе, цэнтар Люндзкай камуны, у прадмесьці Мальмё. Насельніцтва 87 244 чалавекі (па стане на 31 сьнежня 2015). Старажытны рэлігійны й унівэрсытэцкі цэнтар.
Люнд | |||||
швэдз. Lund | |||||
Пляц Стурторгет | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 990 | ||||
Горад з: | 990 | ||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Ляндскап: | Сконэ | ||||
Лэн: | Сконэ | ||||
Камуна: | Люнд | ||||
Плошча: | 25,75 км² [1] | ||||
Вышыня: | 30 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 87 244 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3388,12 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 046 | ||||
Паштовы індэкс: | 22X XX | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°42′29.927″ пн. ш. 13°11′56.990″ у. д. | ||||
Люнд | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.lund.se |
Гісторыя
Люнд быў заснаваны каля 990 году. Такім чынам, ён зьяўляецца, разам з Сыгтунай ды Скарай адным з найстарэйшых гарадоў Швэцыі, аднак у адрозьненьне ад вышэйназваных, ён не зьяўляецца спрадвечна швэдзкім: як і ўвесь Сконэ, ён быў далучаны да Швэцыі толькі ў 1658 годзе, а дагэтуль быў дацкім. У XI стагодзьдзі Люнд становіцца цэнтрам біскупства. У той самы час, гэта быў найбуйнейшы горад Даніі: у ім жыло прыкладна 3—4 тысячы жыхароў. Аднак пачынаючы з XIV стагодзьдзя, ён паступова страчвае сваю значнасьць з-за росту суседняга Мальмё. Неўзабаве пасьля далучэньня да Швэцыі, у 1666 годзе тут быў заснаваны ўнівэрсытэт, аднак да XIX стагодзьдзя ў ім кожны год навучалася ўсяго толькі сотня студэнтаў. На пачатку XVIII стагодзьдзя горад перажыў некалькі пажараў і чуму. У 1716—1718 гадах тут жыў і кіраваў краінай кароль Карл XII. У 1856 годзе ў Люнд з Мальмё была пракладзена чыгунка, і пачалася індустрыялізацыя гораду, а напрыканцы XIX стагодзьдзя значна павялічылася колькасьць студэнтаў. Апасьля Другой сустветнай вайны горад пачынае расьці па-сапраўднаму: насельніцтва вырасла з 40 000 чалавек у 1950 годзе да амаль 74 000 чалавек у 2000, былі пабудаваны новыя дарогі, жылыя кварталы, заснавана Вышэйшая Тэхнічная школа.
Славутасьці
- Катэдра — найбуйнейшая ў Раманскім стыле катэдра Швэцыі й найстарэйшая катэдра Скандынавіі (1103 год)
- Дом «Стэкет» (XVI ст.)
- «Каралеўскі дом», альбо Старая Акадэмія (1578—1584)
- Wickmanska gården — фахвэркавы будынак XVIII ст. (згарэў у 2002, цалкам адбудаваны ў 2004)
Транспарт
Трамвай
12 сьнежня 2020 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё трамвайнай лініі, якая пачала дзейнічаць на наступны дзень[2]. Такім чынам, Люнд стаў чацьвертым у сучаснай Швэцыі горадам, які мае сваю трамвайную сетку (іншыя тры — Стакгольм, Гётэборг і Нарчэпінг), а таксама першым з 1911 году горадам, дзе была пракладзена новая трамвайная сетка.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.