Лу́ньненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Лунна.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Луньненскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Лунна
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1570 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Скідзельскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Цэнтар — рабочы пасёлак Лунна. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 сьнежня 1955 году статус Лунна паніжаны да вёскі. З 25 сьнежня 1962 году ў Гарадзенскім раёне.

6 студзеня 1965 году быў адноўлены Мастоўскі раён. Луньненскі сельсавет Гарадзенскага раёну адышоў да Мастоўскага раёну.

У 1977 годзе скасаваны хутары Бярэзінка і Татаршчына[1].

26 лютага 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы — ліквідаванага Глядавіцкага сельсавету[2].

28 жніўня 2013 году вёска Пладовая перададзеная з Луньненскага ў склад Дубненскага сельсавету, а вёска Тоўсьцікі ў склад Гудзевіцкага сельсавету[3].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (14 населеных пунктаў) — 1318 чалавек[4], зь іх 68,4 % — беларусы, 23,5 % — палякі, 5,9 % — расейцы[5].

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.