From Wikipedia, the free encyclopedia
Лепельскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Лепелі. Знаходзіўся на высьпе Лепельскага возера, насупраць вёскі Старога Лепеля[lower-alpha 1]. Існаваў у XVI ст.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Лепельскі замак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Лепель |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1583) па захопе Полацку маскоўскія войскі ў 1563 годзе прыйшлі ў ваколіцы Лепеля, выпалілі іх, а ў самім месьце збудавалі сваю крэпасьць, якую аднак, у тым жа годзе зьнішчыў Мікалай Радзівіл «Чорны». У 1568 годзе ў сваю чаргу полацкі кашталян Юры Зяновіч на загад Жыгімонта Аўгуста заклаў у Лепелі новы замак.
Замак быў прастакутным у пляне, зь яго бакоў узвышаліся кутнія вежы. 3 паўночнага боку ад места яго аддзяляў шырокі роў, які часткова запаўняўся вадой з возера. Каля замка пад яго аховай знаходзіўся гандлёвы порт[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.