расейскі легіён ва Ўзброеных сілах Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Леґіён «Свабода Расеі» (рас. Легион «Свобода России», укр. Легіон «Воля Росії») — расейскі леґіён Узброеных сілаў Украіны, створаны ў сакавіку 2022 года для абароны Украіны ад расейскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе падчас расейска-ўкраінскай вайны. Сфармаваны зь ліку былых вайскоўцаў Узброеных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі, а таксама іншых расейцаў, а месцамі і беларусаў, якія раней не ўваходзілі ў такія фармаваньні.
Леґіён «Свабода Расеі» | |
рас. Легион «Свобода России» укр. Легіон «Воля Росії» | |
Нашыўка, якая складаецца зь белага сьціснутага кулака й тэксту «Свабода Расеі» на расейскай мове | |
Гады існаваньня | сакавік 2022 году — наш час |
---|---|
Краіна | Украіна |
Падпарадкаваньне | Узброеныя сілы Ўкраіны |
Колькасьць | 2 сфармаваных батальёны |
Дэвіз | За Россию! За свободу! |
Колеры |
Бела-сіня-белы сьцяг |
Войны | Расейска-ўкраінская вайна |
Удзел у | Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну |
Леґіён замест дзяржаўнага сіне-бела-чырвонага сьцяга Расейскай Фэдэрацыі выкарыстоўвае на рукавных шаўронах бела-сіне-белы сьцяг.[1]
Леґіён «Свабода Расеі» быў сфармаваны з роты (больш за 100 чалавек) арміі Расейскай Фэдэрацыі, якія добраахвотна перайшлі на ўкраінскі бок. Па словах камандзіра роты, 27 лютага з дапамогай супрацоўнікаў Службы бясьпекі Ўкраіны яны перайшлі на ўкраінскі бок, каб «абараніць украінцаў ад сапраўдных фашыстаў». Землякоў, ваенных пуцінскай арміі, ён заклікаў уступаць у шэрагі леґіёна «Свабода Расеі», каб разам выратаваць таксама ўласны народ і краіну «ад прыніжэньня й разрухі».[2]
Першыя добраахвотнікі леґіёна «Свабода Расеі» пачалі індывідуальную папярэднюю падрыхтоўку ў канцы сакавіка 2022 году. У прыватнасьці, асабовы склад леґёна пад кіраўніцтвам інструктараў з Узброеных сілаў Украіны вывучыў асаблівасьці працы швэдзка-брытанскай пераносны супрацьтанкавай кіраванай ракеты малой далёкасьці NLAW. Камандзіры падразьдзяленьняў «Свабода Расеі» азнаёміліся з апэратыўнай абстаноўкай на франтах.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.