From Wikipedia, the free encyclopedia
Ткацкая фабрыка — помнік архітэктуры XIX ст. у Лагойску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычных Плешчаніцкай і Мікольскай вуліц[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Лагойская ткацкая фабрыка | |
Палатняная фабрыка | |
Краіна | Беларусь |
Места | Лагойск |
Каардынаты | 54°12′03.62″ пн. ш. 27°51′00.79″ у. д. |
Дата заснаваньня | 1837 |
Дата скасаваньня | 1856 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Лагойская ткацкая фабрыка |
У 1837 годзе Канстантын Тышкевіч заснаваў у Лагойску прадпрыемства вытворчасьці тканін, якое працавала да 1856 году[1]. Фабрыка выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусьцінкі.
У лічбе менскага губэрнатара за 1842 год адзначаецца, што палатняная фабрыка ў мястэчку Лагойску вырабляе тавару на 5770 рублёў у год, які знаходзіць збыт часткова на тэрыторыі губэрні, часткова — пастаўляецца ў Рыгу, адкуль, магчама, ідзе далей на экспарт.
У краязнаўчым нарысе Паўла Шпілеўскага «Падарожжа па Палесьсі і беларускім краі», упершыню надрукаваным у Санкт-Пецярбургу ў славутым часопісе «Современник» («Сучасьнік») у 1853—1855 гадох, гэтае прадпрыемства апісваецца наступным чынам:
Лагойск славіцца фабрыкай папяровых і ільняных вырабаў, заснаванай графам Канстанцінам Тышкевічам у 1837 годзе, якая цяпер дайшла да пэўнай ступені дасканаласьці: на ёй 50 станкоў, якія за год вырабляюць ад 800 да 900 аршын папяровых (баваўняных) і ільняных тканін на суму ад 20 000 да 25 000 рублёў срэбрам. Ільняная пража для фабрыкі закупаецца ў Менскай губэрні, а папяровая выпісваецца з Ангельшчыны (з Манчэстэру)[2]. | ||
Тканіны выпускаліся як грубыя, так і найтанчэйшыя, што сьведчыць пра высокі ўзровень якасьці. Апроч іншаземцаў, запрошаных зь Нямеччыны, на фабрыцы працавала 80 мужчынаў і 5 жанчын[3].
Будынак, у якім месьцілася фабрыка, захаваўся да сёньняшніх дзён, і зьяўляецца адной з найстарэйшых пабудоваў Лагойску. Фабрыка пабудавана з брусавага дрэва на мураваным падмурку, даўжынёю 37, шырынёю 11 аршын. Дах гонтавы[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.