Курская пярэспа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Курская пярэспа

Ку́рская пярэ́спа (па-летувіску: Kuršių nerija, па-польску: Mierzeja Kurońska, па-нямецку: Kurische Nehrung) — пясчаная пярэспа, разьмешчаная на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, назва якой узыходзіць да найменьня старажытных плямёнаў куршаў, якія пражывалі тут да калянізацыі Прусіі немцамі.

Хуткія факты Краіна, Тып ...
Курская пярэспа
анг. Curonian Spit[~ 1]
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
Thumb
Краіна Летува, Расея
Тып культурны
Крытэры v
ID 994
Рэгіён[~ 2] Эўропа
Каардынаты 55°16′28″ пн. ш. 20°58′15″ у. д.
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 2000 (24)
Закрыць

Даўжыня — 98 км, шырыня вагаецца ад 400 м (у раёне мястэчка Лясной) да 3,8 км (у раёне мыса Бульвікё). Тут на надзвычай невялікай адлегласьці адзін ад аднаго суседнічаюць вельмі розныя краявіды: пясчана-пустэльны, іглістыя лясы, бярэзьнікі захада Расеі. Пярэспа нагадвае музэй прыродных зон. Каса цягнецца ад места Зеленаградзку ў Калінінградзкае вобласьці да летувіскае Клайпеды.

Цела пярэспы складаецца зь пяску, пакрытага тонкім (у некалькі сантымэтраў таўшчынёй) расьлінным слоем. Утварэньне гэнага слою адбывалася на працягу шматлікіх дзесяцігодзьдзяў.

Спрыяльныя кліматычныя ўмовы дазваляюць адпачываць на Курскай пярэсьпе ў пэрыяд з траўня па лістапад.

Фактычна пярэспа зьяўляецца паўвостравам, бо ў раёне Клайпеды знаходзіцца пратока, якая злучае Курскую затоку й Балтыйскае мора, па якой у Курскую затоку й назад праходзяць судны.

У 2000 годзе Курская пярэспа была ўключаная ў сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО.

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.