краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў 2000 годзе на поўначы Менскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Купа́лаўскі зака́зьнік — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў красавіку 2000 году на поўначы Менскай вобласьці.
Купалаўскі заказьнік | |
Плошча | 3834 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 54° пн. ш. 27° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Менская вобласьць |
Утварэньне | 6 красавіка 2000 (24 гады таму) |
Купалаўскі заказьнік |
Месьціцца ў Лагойскім і Менскім раёнах. Зьмяшчае рэдкія віды расьлінаў. Прызначаецца для адраджэньня прыроднага асяродзьдзя радзімы Янкі Купалы. Мае істотны перапад вышыняў звыш 100 мэтраў ад 236 да 342 мэтраў над узроўнем мора (Лысая гара). Сустракаліся бурыя лясныя, дзярнова-падзолістыя і забалочаныя глебы. Пад лясамі было 80 % земляў. Пераважалі яловыя і хваёвыя (10 %) лясы. Расьлінны сьвет налічваў 568 відаў судзінкавых расьлінаў. Сярод іх у Чырвонай кнізе Беларусі: горны купальнік, баранец, шыракалісты званочак, эўрапейская пярэсна, кучаравая лілея і чарапіцавы шпажнік. Жывёльны сьвет улучаў 119 відаў наземных хрыбетных. Зь іх у Чырвонай кнізе былі пустальга і зялёны дзяцел[1].
Купалаўскі заказьнік займаў у:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.