From Wikipedia, the free encyclopedia
Крушэньне цеплахода «Булгарыя» — буйное караблекрушэньне, якое адбылося 10 ліпеня 2011 году ў 13 гадзін 30 хвілін паводле маскоўскага часу на Куйбышаўскім вадасховішчы ў раёне сяла Сюкеева Камска-Вусьцінскага раёну Рэспублікі Татарстан. Асноўнай прычынай крушэньня стала тое, што экіпаж не зачыніў ілюмінатары, і ў іх залілася вада, калі ў выніку парыву ветру і ажыцьцяўленьня павароту адбыўся крэн.
Крушэньне цеплахода «Булгарыя» | |
Апэрацыя па пад’ёме «Булгарыі» 17 ліпеня 2011 году | |
Краіна | Расея |
---|---|
Месца | Куйбышаўскае вадасховішча |
Тып катастрофы | караблекрушэньне |
Прычына | адчыненыя ілюмінатары |
Дата | 10 ліпеня 2011 |
Час | 13:30 (МСК, +3 GMT) |
Наступствы | |
Загінулі | 122 чалавекі |
Каардынаты | 55°06′ пн. ш. 49°15′ у. д. |
Крушэньне цеплахода «Булгарыя» | |
Двухпалубны цеплаход (дызэль-электраход) «Булгарыя» быў пабудаваны ў 1955 годзе ў цяперашней Славаччыне.
Ад моманту пабудовы цеплаход насіў імя «Украина», у лютым 2010 году быў перайменаваны ў гонар Волскай Булгарыі — старажытнае дзяржавы на тэрыторыі сучаснага Татарстану. Да 1962 году цеплаход належаў Волскаму аб’яднанаму рачному параходзтву, порт прыпіскі — горад Горкі, затым быў перададзены ў Камскае рачное параходзтва (у цяперашні час — ААТ «Судоходная компания „Камское речное пароходство“», порт прыпіскі — Чайкоўскі.
У 2000—2010 гадах арандатарамі цеплахода былі «Казанская суднаходная кампанія», «Водафлот», «Волгатур». Затым цеплаход быў арэндаваны ТАА «Брыз» (па-расейску: ООО «Бриз»), якім у чэрвені 2011 году цеплаход быў здадзены ў субарэнду казанскаму ТАА «АргаРэчТур» (па-расейску: ООО «АргоРечТур»), якое не ўваходзіла ў Адзіны рэестар турапэратараў, то бок ня мела правоў арганізоўваць перавозкі. Сам цеплаход ня быў застрахаваны.[1]
Цеплаход «Булгарыя», які ажыцьцяўляў круіз па маршруце Казань — Болгар — Казань, 10 ліпеня 2011 году затануў у Волзе ў раёне сяла Сюкеева Камска-Вусьцінскага раёну Татарстана.
Паводле справаздачы «Растранснагляду», «Каля 12:25 10 ліпеня судна трапіла пад уздзеяньне моцнага парыву ветру з левага борта, пачалася моцная залева з навальніцай. У гэты момант д/э «Булгарыя» ўваходзіў у левы паварот. Варта адзначыць, што пры перакладаньні стырна ўлева ўсе цеплаходы набываюць дадатковы дынамічны крэн на правы борт.» У выніку кут крэну склаў 9 градусаў. «Пры такім крэне ілюмінатары правага борта правого борта ўвайшлі ў ваду, з прычыны чаго праз адчыненыя ілюмінатары за 1 хвіліну ў адсекі судна трапіла каля 50 тон забортнай вады. Каб зьменшыць плошчу ўзьдзеяньня ветра на левы борт, капітан вырашыў легчы курсам "на вецер". Для гэтага стырны былі пакладзеныя на 15T улева». У выніку крэн павялічыўся ды сумарная колькасьць вады, што трапляла ў адсекі судна, дасягнула 125 тон за хвіліну. Пасьля гэтага ўсе ілюмінатары ды частка галоўнай палубы правага борту апусьціліся ў ваду. За наступныя 5-7 сэкунд адбылося рэзкае павелічэньне крэну ад 15 да 20 градусаў, у выніку чаго судна абярнулася на правы борт і затанула.[2]
Два судны — сухагруз «Арбат» і штурхач «Дунайскі 66» — абмінулі плыты з пасажырамі ды экіпажам цеплаходу «Булгарыя». Аднак экспэрты лічаць, што капітаны абодвух суднаў былі няможнымі ў такой сытуацыі, бо тармазны пуць сухагруза й штурхача завялікія.[3] Першым суднам, якое прыйшло на дапамогу, зьявіўся круізны цеплаход «Арабэла», экіпажам якога і была праведзеная выратавальная апэрацыя.[4] Цягам колькіх дзён са дня трагедыі ішла апэрацыя па пад’ёме цеплахода са дну Куйбышаўскага вадасховішча і па пошуку целаў загінулых. У выніку судна было паднятае і транспартаванае да найбліжэйшага суднарамонтнага заводу ў Куйбышаўскім затоне. Таксама былі знойдзены ўсе целы загінулых.
Па канчатковых дадзенных, з 201 чалавек, якія знаходзіліся на борце, выратавалася 79. Пацьверджаны скон астатніх 122 чалавек. Сярод загінулых і капітан цеплахода «Булгарыя» Аляксандар Астроўскі.
Сьледчым камітэтам Расійскай Федэрацыі ў сувязі з крушэньнем цеплахода «Булгарыя» было распачата колькі крымінальных справаў, а таксама прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці шэраг службовых асоб:
У дачыненьні да старэйшага памочніка капітана цеплахода «Булгарыя», які выжыў, Раміля Хаметава была ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 263 КК РФ (Парушэньне правілаў бясьпекі руху і эксплюатацыі чыгуначнага, паветранага, марскога і ўнутранага воднага транспарту і мэтрапалітэна).
У выніку, на стадыі папярэдняга расьследаваньня ўсе крымінальныя справы (за выключэньнем крымінальных спраў, узбуджаных ў дачыненьні да капітанаў Ю. Тучына і А. Ягорава) былі аб'яднаныя ў адно вядзеньне, а канчатковыя абвінавачваньні і артыкулы Крымінальнага кодэкса Расейскай Фэдэрацыі, якія ставіліся абвінавачаным, удакладнены.
Прысудам Маскоўскага раённага суда горада Казані ад 03-07 ліпеня 2014 года ўсе фігуранты крымінальнай справы прызнаныя вінаватымі ў інкрымінаваных ім злачынствах (акрамя С. Інякінай, якая была апраўданая па залішне пастаўленным арт. 263 КК РФ).
Усе фігуранты згаданых крымінальных спраў, за выключэньнем двух капітанаў, якія не аказалі дапамогу церпячаму бедзтва судну, і старэйшага памочніка капітана цеплахода «Булгарыя» Раміля Хаметава, былі зьмешчаныя пад варту.
15 жніўня 2011 году Растранснагляд (па-расейску - Ространснадзор) на сваім афіцыйным сайце апублікаваў вынікі ўласнай праверкі, праведзенай па факце крушэньня цеплахода «Булгарыя».
З рэзалютыўнай частцы заключэньня праверкі:
Камісіяй зроблены высновы, што прычынамі аварыі зьявілася сукупнасьць наступных чыньнікаў:
1. Невыкананьне суднаўладальнікам і капітанам судна патрабаваньняў нарматыўных дакумэнтаў, якія рэгляментуюць бясьпеку суднаходства пры плянаваньні, падрыхтоўцы і ажыцьцяўленні рэйсу, у ходзе якога не забясьпечвалася бясьпека плаваньня судна. Так, суднаўладальнікам і капітанам судна сьвядома былі парушаныя абмежаваньні Расейскага Рачнога Рэгістра да судоў дадзенага праекта, якія забараняюць іх эксплюатацыю:
2. Нізкая кваліфікацыя і недысцыплінаванасьць чальцоў экіпажу судна, якая выказалася:
У пэрыяд з 3 па 7 ліпеня 2014 году (зь перапынкамі) у Маскоўскім раённым судзе горада Казані судзьдзёй Якуніным С. Н. быў абвешчаны прысуд у дачыненьні да ўсіх абвінавачаных па справе.
Суд прысудзіў[5]:
Акрамя таго, усім забаронена займацца пэўнымі відамі дзейнасьці тэрмінам на 3 гады. Задаволены грамадзянскі пазоў пацярпелых на агульную суму 50 000 000 расейскіх рублёў.
2 красавіка 2015 года Вярхоўны суд Татарстана зацьвердзіў прысуд па крымінальнай справе аб крушэньні дызель-электрахода «Булгарыя». ВС прыняў рашэньне ўзмацніць прызначанае пакараньне Я. Івашову па арт. 285 КК РФ і выключыць рашэньне аб амністыі з прысуду. Яму прызначана пяць з паловай гадоў калёніі агульнага рэжыму з пазбаўленьнем права займаць пасады ў органах, наглядальных за эксплюатацыяй усіх відаў транспарту, а таксама ў рачным Расрэгістры тэрмінам на тры гады, залічыўшы яму ў тэрмін адбываньня пакараньня час утрыманьня пад вартай з 12 ліпеня 2011 года па 3 ліпеня 2014 года. Суд зьмякчыў пакараньне С. Інякінай, вызваліўшы яе «за заканчэньнем тэрміну даўнасьці крымінальнага перасьледу» ад ч. 2 арт. 143 КК РФ, прызначыўшы ёй пакараньне толькі па арт. 238 КК РФ (аказаньне паслуг, якія не адказваюць патрабаваньням бясьпекі жыцьця і здароўя спажыўцоў, што пацягнула па неасцярожнасьці сьмерць дзвюх і больш асоб) — дзевяць з паловай гадоў калёніі. У дачыненьні да астатніх асуджаных прысуд пакінулі без зьменаў.[6]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.