From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1975» стаў 20-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 22 сакавіка 1975 году ў горадзе Стакгольм (Швэцыя) на сцэне канцэртнай залі Сьв. Эрыка. У конкурс вярнуліся Францыя і Мальта, а таксама дэбютавала Турэччына. Апошняя акалічнасьць прывяла да таго, што Грэцыя адмовілася ад удзелу перад самым пачаткам конкурсу, пратэстуючы супраць турэцкага ўварваньня на Паўночны Кіпр. Такім чынам, лік удзельнікаў склаў 19 краінаў.
Лік судзьдзяў у нацыянальных журы быў павялічаны да 11, і гэтыя судзьдзі маглі даць ад 1 да 5 галасоў кожнай песьні. Аднак канчатковыя галасы, які абвяшчаліся на ТБ, разьмяркоўваліся наступным чынам: 12 ачкоў — песьні, якая набрала больш за ўсё галасоў, 10 ачкоў песьні, якая набрала другую суму ачкоў, 8 — трэцяй песьні і так да 1 ачка дзясятай па колькасьці галасоў песьні.
Галяндыя перамагла ў конкурсе зь песьняй «Ding Dinge Dong», выкананай групай Teach-In. Другое месца атрымала Вялікабрытанія зь песьняй «Let me be the one», у выкананьні The Shadows, якія ўзначалілі чарты шматлікіх эўрапейскіх краінаў.
Правядзеньне конкурсу суправаджалася масавымі дэманстрацыямі супернікаў камэрцыялізацыі музыкі.
Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:1-е месца
2-е месца
3-е месца
# | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() | Teach-In | Ding-a-dong | 152 | 1 |
9 | ![]() | The Shadows | Let me be the one | 138 | 2 |
19 | ![]() | Wess and Dori Ghezzi | Era | 115 | 3 |
3 | ![]() | Nicole Rieu | Et bonjour à toi l’artiste | 91 | 4 |
5 | ![]() | Géraldine | Toi | 84 | 5 |
7 | ![]() | Simone Drexel | Mikado | 77 | 6 |
15 | ![]() | Pihasoittajat | Old man fiddle | 74 | 7 |
18 | ![]() | Lars Berghagen and the Dolls | Jennie, Jennie | 72 | 8 |
2 | ![]() | The Swarbriggs | That’s what friends are for | 68 | 9 |
17 | ![]() | Sergio y Estíbaliz | Tú volverás | 53 | 10 |
12 | ![]() | Шлома Арці | Ат вэ-ані | 40 | 11 |
10 | ![]() | Renato | Singing this song | 32 | 12 |
8 | ![]() | Pepel In Kri | Dan ljubezni | 22 | 13 |
14 | ![]() | Sophie | Une chanson c’est une lettre | 22 | 13 |
11 | ![]() | Ann Christy | Gelukkig zijn | 17 | 15 |
16 | ![]() | Duarte Mendes | Madrugada | 16 | 16 |
4 | ![]() | Joy Fleming | Ein Lied kann eine Bru"cke sein | 15 | 17 |
6 | ![]() | Ellen Nikolaysen | You touched my life with summer | 11 | 18 |
13 | ![]() | Semiha Yanki | Seninle bir dakika | 3 | 19 |
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1975 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.