From Wikipedia, the free encyclopedia
Кніга Судзьдзяў («Книга судей еже от еврей называются Шофътимъ») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 15 сьнежня 1519 году.
Кніга Судзьдзяў | |
Тытульная старонка з гравюрай | |
Аўтар: | Францішак Скарына |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1] |
Публікацыя: | 1519 |
Колькасьць старонак: | 48 аркушаў |
На тытульным лісьце зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на русъкий языкъ доктором Франъциском Скориною из славнаго града Полоцка Богу ко чти и людем посполитым к науце починаются»). На першым аркушы прадмова: «Предославие доктора Франъциска Скорины с Полоцька в книги судей Израилевых». На 4—47 аркушах выдадзены тэкст усіх 21 разьдзелаў кнігі Судзьдзяў, на апошнім аркушы — кароткае пасьляслоўе.
Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 48 аркушаў, якія сабраны ў 6 сшыткаў (на восем аркушаў у сшытку). Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Самсон і леў» (тытульны ліст, на выяве Самсон раскрывае пашчу ільву), 2 застаўкамі, канцоўкай і 24 ініцыяламі. Застаўка зьмешчана перад асноўным тэкстам, на ёй выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца і сырэны з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх праскіх выданьнях. Другая малая застаўка зьмешчана перад пасьляслоўем на 48 аркушы. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмовы і пасьляслоўя.
Захавалася 11 экзэмпляраў выданьня, зь іх 4 поўныя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.