Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Быхаве. Знаходзіцца на высокім правым беразе Дняпра, на поўнач ад замка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[lower-alpha 1]. У склад комплексу ўваходзіў касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, які ў 1960-я гады зруйнавалі савецкія ўлады.

Помнік сакральнай архітэктуры
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх
Thumb
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх
КраінаБеларусь
МестаБыхаў
Каардынаты53°31′9.98″ пн. ш. 30°15′28.64″ у. д.
Дата заснаваньняXVII ст.
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх на мапе Беларусі
Thumb
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх на Вікісховішчы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1619 годзе ўладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў лятэранскіх з драўляным касьцёлам пад тытулам Сьвятога Казімера. У 1765 годзе тагачасныя ўладальнікі места Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касьцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Быхаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар[2], у будынках якога разьмясьцілася жаночая гімназія. Пазьней у кляштарным корпусе працавала расейская вязьніца.

Найноўшы час

За савецкім часам у колішнім кляштары працавала аўтамабільная школа.

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Рэвалюцыйная, 13

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.