капуста, фэрмэнтаваная малочнай кісьляй From Wikipedia, the free encyclopedia
Капуста квашаная — старадаўні прадукт харчаваньня славянаў, у тым ліку беларусаў. Самы просты спосаб прыгатаваньня — квашаньне цэлымі качанамі або палавінкамі (палюткамі, плашкамі, палойкамі) бяз солі з вадою.
Качаны абчышчалі ад верхняга зялёнага ліста, складвалі ў бочкі, залівалі вадой (звычайна халоднай). Калі капуста ўкісала, яе прыціскалі грузам (гнётам). Квашаная капуста стаяла ў варыўні. Капуста ў квасе магла летаваць. Зь яе варылі боршч, квас, капусту. Калі было дастаткова солі, рабілі расол (з кменам і кропам) і залівалі ім капусту ў бочцы (расаловая капуста). Сечаную капусту таксама маглі заквашваць з вадой, бяз солі. Капусту секлі ў ночвах, дадавалі кмен, кроп. Журавіны, моркву, часам мяту, антонаўку, буракі, потым складалі ў бочку.
Квашаная капуста — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.