Катастрофа Eurocopter AS 355 NP на Пастаўшчыне
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Катастрофа гелікоптэра Eurocopter AS 355 NP беларускіх пагранічнікаў здарылася 20 кастрычніка 2011 году паблізу беларуска-летувіскай дзяржаўнай граніцы. У яе выніку загінулі 5 чалавек — 2 члены экіпажу і 3 журналісты Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы (ТРА «Саюз»).
Катастрофа гелікоптэра беларускіх пагранічнікаў | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 20 кастрычніка 2011 году |
Характар | Падзеньне на зямлю |
Месца катастрофы | каля в. Вілейты, Пастаўскі раён Віцебская вобласьць |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | гелікоптэр Eurocopter AS 355 NP |
Пасажыры | 3 |
Экіпаж | 2 |
Загінулі | 5 |
А 15:45 за 800 м ад вёскі Вілейты Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці[1] прыкладна ў кілямэтры ад беларуска-летувіскай граніцы разьбіўся гэлікоптэр Памежнага камітэта Беларусі[2].
На борце знаходзіліся два члена экіпажа і здымачная група Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы (ТРА «Саюз») — усяго пяць чалавек.
Загінулі два лётчыка: Ігар Скварцоў і Андрэй Пекарскі[3].
Загінулыя журналісты — Юлія Шатэрнік, Віталь Прачкоўскі, Сяргей Шамалаў, якія рабілі спэцыяльны рэпартаж з граніцы[4].
Верталёт упаў і загарэўся. Верталёт выконваў плянавы палёт па ахове дзяржаўнай граніцы[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.