From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Язэпа[a] і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Лідзе. Знаходзіцца на гістарычнай Віленскай вуліцы[b]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў | |
Былы касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ліда |
Каардынаты | 53°53′37.42″ пн. ш. 25°18′11.63″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Лідзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | 1797 |
Дата скасаваньня | 1842 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў на Вікісховішчы |
Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і званіцы. У наш час у будынку касьцёла дзее сабор Сьвятога Міхала Арханёла Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Кляштар піяраў у Лідзе збудавалі ў 1757—1758 гадох з фундацыі падстолія вялікага літоўскага Ігнація Сцыпіёна дэ Кампа. У 1758 годзе піяры адкрылі бясплатную публічную школу.
У 1770 годзе пачалася падрыхтоўка да будаваньня калегіюму. У 1772 годзе пры калегіюме працавалі 8 піярскіх каплянаў. У 1775 годзе Варшаўскі сойм зацьвердзіў Лідзкую піярскую школу.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ліда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады арыштавалі пробашча праз казаньне ў абарону Рэчы Паспалітай, у 1799 годзе частку кляштарных будынкаў канфіскавалі пад гарнізонную царкву расейскага войска. У 1797—1825 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі калегюім і рэарганізавалі яго ў 5-клясную шляхецкую павятовую вучэльню. У 1842 годзе касьцёл пацярпеў ад пажару. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл і кляштар піярам і адрэстаўравалі комплекс.
Па далучэньні Ліды да Беларускай ССР 11 кастрычніка 1939 году савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусьветную вайну касьцёл зноў дзеяў. У 1948 годзе вернікі правялі рамонт касьцёла, аднак неўзабаве савецкія ўлады зноў яго зачынілі. У 1958 годзе ў будынках разьмяшчалася спартовая заля, потым музэй і плянэтарыя. У 1971 годзе савецкія ўлады зруйнавалі мураваную кляштарную браму.
У 1995 годзе будынак касьцёла перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Касьцёл — храм-ратонда пад паўсфэрычным купалам, завершаным 8-гранным ліхтаром. Да асноўнага круглага ў пляне аб’ёму далучаюцца больш нізкія прастакутныя ў пляне аб’ёмы: прытвор з 4-калённым портыкам на галоўным фасадзе і 2-павярховая закрысьція на восі ўсход-захад, невялікія рызаліты з поўдня і поўначы. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваецца дарычны ордэр. Портык і рызаліты завяршаюцца трыкутнымі франтонамі. Вокны прастакутныя.
Унутры пэрымэтрам залі разьмяшчаецца 8 параў дарычных калёнаў[1].
Кляштарны корпус — 1-павярховы прастакутны ў пляне будынак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.