From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Лепелі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Капаніцкай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Казімера | |
Касьцёл Сьвятога Казімера | |
Краіна | Беларусь |
Места | Лепель |
Каардынаты | 54°53′22″ пн. ш. 28°41′35″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Будаваньне | 1857—1876 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Казімера | |
Касьцёл Сьвятога Казімера на Вікісховішчы |
Першую каталіцкую парафію ў Лепелі заснаваў у 1602 годзе ўладальнік мястэчка Леў Сапега. У 1604 годзе адбылася ўрачыстая кансэкрацыя фундаванага ім драўлянага касьцёла, які стаў адным зь першых трох каталіцкіх сьвятыняў на Полаччыне.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лепель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Будынак касьцёла двойчы гарэў: у 1799 і 1833 гадох, па другім пажары набажэнствы праводзіліся ў невялікай драўлянай капліцы.
У 1857—1876 гадох паводле праекту архітэктара Мачулевіча вялося будаваньне новага мураванага касьцёла. Яго фундатарам выступіў пан Мальчэўскі. У гэты час парафія налічвала 2976 каталікоў, 400 зь якіх жылі ў месьце.
За савецкім часам улады зачынілі касьцёл. У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам. З 1993 году адбываюцца рэгулярныя набажэнствы, а ў 1995 годзе касьцёл нанава асьвяцілі.
Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам. Аб’ёмы нэфаў, закрысьціяў, крылаў трансэпта ўтвараюць прыступкавую кампазыцыю. Цэнтар галоўнага фасада вылучаецца рызалітам з трыкутным франтонам, дэкараваны філёнгамі, лапаткамі, карнізамі з сухарыкамі. Бакавыя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі.
Нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на падпружных арках. У галоўным барокавым алтары, зьмешчаным у прастакутнай апсыдзе, былі скульптуры Сьвятых Пятра і Паўла, пуцьці, дэкаратыўныя вазы. Мастацкім узроўнем вылучаліся абразы «Ўзьвіжаньне Сьвятога Крыжа» і «Сьвяты Казімер». У крылах трансэпта знаходзіліся барокавыя алтары. Ва ўсходняй частцы — хоры[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.