помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Талачыне (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Талачыне. Знаходзіцца на ўзвышшы ў цэнтры места, на гістарычнай Аршанскай вуліцы[lower-alpha 1]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Касьцёл Сьвятога Антонія | |
Краіна | Беларусь |
Места | Талачын |
Каардынаты | 54°24′25.57″ пн. ш. 29°42′14.03″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Дата заснаваньня | 1853 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы |
Існуюць зьвесткі, што ў 1604 годзе Леў Сапега збудаваў у Талачыне касьцёл, школу і шпіталь для хворых.
Па падзелах Рэчы Паспалітай, калі Талачын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1813—1853 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Па вайне будынак прызначылі пад сховішча, склад розных матэрыялаў, пазьней часткова адраманавалі, каб зрабіць у ім кавярню і клюб. У 1960-я гады зруйнавалі 3-ярусную званіцу, што стаяла побач зь касьцёлам. 6 красавіка 1993 году будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Помнік архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі рэтраготыкі. Прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, з тыльнага боку далучаецца паўкруглая апсыда з конхавым пакрыцьцём. Бакавыя фасады падзяляюцца высокімі вузкімі стральчатымі вокнамі і пілястрамі ў прасьценках. Пэрымэтрам будынка праходзіць прафіляваны карніз.
Унутраная прастора падзяляецца дзьвюма парамі моцных слупоў на тры нэфы, у сярэднім зь якім месьціцца паўкруглая апсыда. Пры ўходзе вылучаюцца бакавыя квадратныя ў пляне закрысьціі, над якімі разьмяшчаецца галерэя хораў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.