Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канвэнтгаўс (па-нямецку. Konventhaus) — замак-кастэль рэгулярнай формы з комплексам жылых, сакральных і гаспадарчых пабудоваў, згрупаваных вакол невялікага ўнутранага двара і маючых абарончыя прыстасаваньні на зьнешнім пэрымэтры.
Канвэнтгаўс быў вынайдзены Тэўтонскім ордэнам, таму ў нямецкамоўнай традыцыі яго наўпрост называюць Konventhaus ці Deutschordensburg (замак Тэўтонскага ордэна). Сама ідэя і форма канвэнтгаўса бярэ свой пачатак ад рэгулярных замкаў-кастэляў нямецкага тыпу, ці штаўфэнаўскіх кастэляў.
Дасканалы, амаль ідэальны ў пляне абрыс замка-канвэнтгаўса паўстаў з своеасаблівых патрэбаў рыцарскага ордэна, як адначасова манаскай і мілітарнай арганізацыі. Паказальным зьяўляецца пералік абавязковых для канвэнтхаўса збудаваньняў і элемэнтаў: капліца, капітэль (ці галоўная заля), рэфэкторыюм (сталоўка), дарміторыюм (спальня), бэргфрыд, нарожныя вежы і баявая галерэя ці ход па зьнешнім пэрымэтры сьцяны і звычайна на паддашку пабудоваў, якія прыбудоўваліся да сьцяны. Большасьць канвэнтгаўсаў мелі таксама цівінгэр (ці невысокую сьцяну на пэўнай адлегласьці ад галоўнай сьцяны), форбург (ці прадзамча) і т. зв. данскер[1].
У канвэнтгаўсах бэргфрыд згубіў сваю былую дамінуючую функцыю, што характэрна для замкавага будаўніцтва нямецкамоўнага рэгіёну, і быў уключаны ў абарону ў якасьці ўзмоцненай нарожнай вежы.
Аб паходжаньні канвэнтгаўса існуе шэраг тэорыяў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.