From Wikipedia, the free encyclopedia
Кампу́тарная се́тка, альбо мярэжа — тэлекамунікацыйная сетка, якая аб’ядноўвае кампутары і іншыя прылады і дазваляе ўсталяваньне сувязі паміж карыстальнікамі і перадачу зьвестак празь сетку.
Першай кампутарнай сеткай сталася ARPANET, якая была створаная па замове Міністэрства абароны ЗША і забясьпечвала перадачу зьвестак паміж некалькімі кампутарамі. На аснове дасьледваньняў і распрацовак, зьдзейсьненых у 1960-я гады, у 1969 годзе пачалося стварэньне сеткі.
Кампутарныя сеткі могуць падзяляцца па розных характарыстыках. Вось некаторыя зь іх.
Кампутарныя сеткі могуць злучацца рознымі апаратнымі й праграмнымі дастасаваньнямі. Гэтак, для фізычнага злучэньня некалькіх кампутараў можна выкарыстоўваць оптавалакно, Ethernet, Wireless LAN, HomePNA, G.hn і гэтак далей.
У Ethernet, напрыклад, кампутары злучаюцца адмысловым провадам — вітой парай. Гэты тып сетак патрабуе наяўнасьці розных прыстасаваньняў: канцэнтратараў, маршрутызатараў, камутатараў і гэтак далей. Сеткі кшталту Wireless LAN, наадварот, працуюць праз радыёхвалі ці інфрачырвоныя сыгналы.
Фізычна такі тып сетак можа месьціцца за падвеснаю стольлю, пад фальшпадлогаю, у тэлефоннай каналізацыі, у кабэльных каналах ці рэалізоўвацца вонкавай праводкаю .
Кампутарныя сеткі можна клясыфікаваць па тыпу тапалёгіі сеткі, выкарыстанай у ёй. Найбольш агульнымі зьяўляюцца зорка, кальцо, шына і іншыя. Тапалёгія сеткі вызначае спосаб злучэньня асобных элемэнтаў у адзіную структуру. Фізычнае разьмяшчэньне элемэнтаў сеткі не ўплывае на тапалёгію. Гэтак, кампутары, якія стаяць па адной лініі, але далучаныя да агульнага хаба, утвораць «зорачную» тапалёгію, а ня «шынную».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.