Ка́мена[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мікалаеўшчыне. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 481 чалавек. Знаходзіцца за 42 км на паўночны ўсход ад Лагойску, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Барысаў, на аўтамабільнай дарозе Плешчаніцы — Зэмбін.
Камена лац. Kamiena | |
Дата заснаваньня: | XV стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Каменскі |
Вышыня: | 216 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 481 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223132 |
СААТА: | 6232827041 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°24′53.7667″ пн. ш. 28°2′10.8704″ у. д. |
± Камена | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Камень Харэцкі — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню маёнтак Камень Харэцкі ўпамінаецца ў сярэдзіне XV стагодзьдзя. У першай палове XVI ст. яго набыў ваявода смаленскі Васіль Тышкевіч. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.
У 1567 годзе Камень Харэцкі ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1570 годзе Васіль Тышкевіч пакінуў маёнтак свайму сыну Яўстаху.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень Харэцкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[3]. У 1841 годзе ў мястэчку збудавалі драўляную царкву Покрыва Багародзіцы, якой належала 90 дзесяцінаў зямлі. На могілках існавала царква Прачыстай Багародзіцы, у якой шанаваўся мясцовы абраз Божай Маці. Паводле інвэнтару 1846 году, у маёнтку было 14 двароў, вадзяны млын, карчма, хлебазапасны магазын. На 1886 год у Камені было 14 двароў, царква, капліца, смалакурны завод.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Камень занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камена абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Зэмбінскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут было 54 двары, на 1941 год — 80. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году вёсца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1969 год у Камене было 118 двароў, на 1997 год — 199, на 1 студзеня 2003 году — 182. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Камена працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
У 1990-я гады вясковую краму перабудавалі пад царкву.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца-пахавальня Жаброўскіх
Страчаная спадчына
- Царква Покрыва Багародзіцы (XIX ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.